Вы тут

БелАЭС сумарна выпрацавала 33,5 млрд. кВт.гадз электраэнергіі


БелАЭС сумарна выпрацавала 33,5 млрд. кВт.гадз электраэнергіі. Пра гэта расказаў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

Атамная электрастанцыя будавалася для ўласнага спажывання электрычнай энергіі, зазначыў Віктар Каранкевіч. «Вядома, з уводам Беларускай атамнай электрастанцыі ў нас энергетычны патэнцыял узрос. Мы гатовы былі забяспечыць пастаўкі гэтай электрычнай энергіі жадаючым з сумежных краін, але ўся электрычная энергія, што вырабляецца Беларускай атамнай электрастанцыяй, спажываецца ў нас у краіне. З моманту ўключэння першага блока ўжо выраблена. 33,5 млрд кВт.гадз электрычнай энергіі. Гэта дазволіла ўжо разлікова замясціць каля 9 млрд куб.м спажывання прыроднага газу», — распавёў міністр.

Акрамя таго, ён адзначыў, што з моманту ўводу атамнай станцыі, акрамя зніжэння залежнасці ад вуглевадароднага паліва, адбылося павышэнне энергетычнай бяспекі Беларусі, таксама вырашаліся пытанні надзейнасці.

«Гэта даступная экалагічная крыніца энергіі. Гэта і пытанні зніжэння выкідаў парніковых газаў у атмасферу. Ну і самае галоўнае — гэта задавальненне ўзрастаючых патрэбнасцей эканомікі, рэальнага сектара і насельніцтва ў электрычнай энергіі», — падкрэсліў кіраўнік Мінэнерга.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Як трапіць у студатрад і атрымаць там новую спецыяльнасць?

Як трапіць у студатрад і атрымаць там новую спецыяльнасць?

Аб усіх тонкасцях працаўладкавання моладзі расказалі спецыялісты.

Грамадства

Чым захапіў патрыятычны форум «Калі мы адзіныя»

Чым захапіў патрыятычны форум «Калі мы адзіныя»

Сімвал яднання і незвычайны падарунак для Прэзідэнта.

Сям'я і дэмаграфія

Алеся Кузняцова: Любыя падзеі — гэта вынік выбару

Алеся Кузняцова: Любыя падзеі — гэта вынік выбару

«Калі людзі кажуць: „У мяне няма часу, каб займацца любімай справай“, мне хочацца запярэчыць, што хутчэй няма жадання».