Вы тут

Харыс абыходзіць Трампа па ўзроўні падтрымкі насельніцтва


Віцэ-прэзідэнт ЗША і кандыдат на пасаду кіраўніка дзяржавы Камала Харыс абыходзіць былога амерыканскага лідара і канкурэнта на галасаванні Дональда Трампа па ўзроўні падтрымкі насельніцтва, паведамляе РИА Новости са спасылкай на апытанне тэлеканала CBS News, праведзенае сумесна з даследчай арганізацыяй YouGov.


Фота БелТА

Паводле апублікаваных вынікаў даследавання, 50% амерыканцаў прагаласавалі б за Харыс і 49% — за Трампа ў тым выпадку, калі б выбары прэзідэнта праходзілі непасрэдна ў дзень апытання.

Дзеючая віцэ-прэзідэнт таксама апярэджвае былога гаспадара Белага дома і ў выпадку з наяўнасцю трэцяга ўдзельніка — незалежнага кандыдата Роберта Кенэдзі-малодшага. У гэтым выпадку за Харыс прагаласавалі б 49% рэспандэнтаў, за Трампа — 47%, а за Кэнэдзі-малодшага — 2%.

З тых амерыканцаў, хто гатовы прагаласаваць за Харыс, 41% зробяць гэта з-за нежадання бачыць Трампа прэзідэнтам ЗША, 34% прагаласуюць за яе з асабістых сімпатый, а яшчэ 24% — паколькі яна з’яўляецца кандыдатам ад Дэмакратычнай партыі.

Апытанне праводзілася з 30 ліпеня па 2 жніўня, у ім узялі ўдзел 3102 зарэгістраваныя выбаршчыкі. 

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч

Культура

Радміла Рыбакова: «Важна заставацца чалавекам»

Радміла Рыбакова: «Важна заставацца чалавекам»

Аб сваёй рэалізацыі, рабоце і удзеле ў праекце «Звёздный путь» спявачка распавяла ў інтэрв’ю.