Вы тут

У Аршанскім раёне затрымана буйная партыя металу


У Аршанскім раёне, па дарозе ў Расію затрымана буйная партыя металу. Аб гэтым БелТА паведамілі ў МУС.


Фота БелТА

Супрацоўнікі міліцыі спынілі грузавік на прыгранічнай тэрыторыі ў Аршанскім раёне. Пры аглядзе прычэпа праваахоўнікі знайшлі больш за 20 т чорнага і каля 4 т каляровых металаў. 34-гадовы жыхар Мінскай вобласці, які знаходзіўся за рулём, не змог прадаставіць дакументы на груз. Ён толькі растлумачыў, што на працягу некалькіх месяцаў збіраў і скупляў лом у Чэрвеньскім раёне для перапродажу ў Расію.

Алюміній, медзь, латунь і чорны метал на суму звыш Br25 тыс. канфіскаваны.

За незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць адносна вадзіцеля складзены адміністрацыйны пратакол, які прадугледжвае штраф да 100 базавых велічынь.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч

Культура

Радміла Рыбакова: «Важна заставацца чалавекам»

Радміла Рыбакова: «Важна заставацца чалавекам»

Аб сваёй рэалізацыі, рабоце і удзеле ў праекце «Звёздный путь» спявачка распавяла ў інтэрв’ю.