Вы тут

Касавыя зборы ў Кітаі перавысілі 8 мільярдаў юаняў


Касавыя зборы ў кантынентальнай частцы КНР за перыяд з пачатку чэрвеня перавысілі адзнаку ў 8 мільярдаў юаняў (каля 1,1 млрд. долараў), пры гэтым тры кітайскія фільмы ўзначалілі касавы чарт, перадае «Сіньхуа».


Па даных платформы Beacon, кітайская камедыя «Пераемнік» («Successor») лідзіруе ў касавым чарце ў кантынентальнай частцы Кітая. У фільме, у якім зняліся кітайскія камедыйныя зоркі Шэнь Тэн і Ма Лі, расказваецца пра гісторыю багатай пары, якая наўмысна стварае складаныя ўмовы для свайго сына, каб садзейнічаць яго асобаснаму росту. Гэтая кінастужка выйшла ў пракат 16 ліпеня і ўжо сабрала каля 2,6 мільярда юаняў, што склала амаль траціну ад агульнага аб’ёму касавых збораў за гэты перыяд.

Крымінальны баявік «Месца пад назвай Цішыня» («А Place Called Silence») заняў другое месца. Фільм, які закранае тэму булінгу на тэрыторыі кампуса, дэбютаваў 3 ліпеня і сабраў у пракаце каля 1,3 млрд юаняў. Кітайскі драматычны фільм "Падзеленыя імгненні"("Moments We Shared"), які выйшаў на экраны кітайскіх кінатэатраў 22 чэрвеня, заняў трэцяе месца са зборамі каля 500 мільёнаў юаняў за час пракату.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Як трапіць у студатрад і атрымаць там новую спецыяльнасць?

Як трапіць у студатрад і атрымаць там новую спецыяльнасць?

Аб усіх тонкасцях працаўладкавання моладзі расказалі спецыялісты.

Грамадства

Чым захапіў патрыятычны форум «Калі мы адзіныя»

Чым захапіў патрыятычны форум «Калі мы адзіныя»

Сімвал яднання і незвычайны падарунак для Прэзідэнта.

Сям'я і дэмаграфія

Алеся Кузняцова: Любыя падзеі — гэта вынік выбару

Алеся Кузняцова: Любыя падзеі — гэта вынік выбару

«Калі людзі кажуць: „У мяне няма часу, каб займацца любімай справай“, мне хочацца запярэчыць, што хутчэй няма жадання».