Беларусь з пачатку года наведалі без віз амаль 132 тыс. жыхароў ЕС. Пра гэта паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
З моманту ўвядзення пашыранага бязвізу Беларусь наведалі 12268 жыхароў Еўропы. Акрамя грамадзян Польшчы, Літвы, Латвіі (а таксама неграмадзян Латвіі), у нашу краіну ў бязвізавым парадку прыбыло 1027 прадстаўнікоў іншых еўрапейскіх краін, а гэта 8% ад агульнага патоку. Большасць з іх з Германіі і Эстоніі-418 і 196 замежнікаў адпаведна.
З 1 студзеня 2024 года бязвізавым уездам у Беларусь скарысталіся 131 812 замежнікаў з Еўрасаюза. Усяго з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў Беларусь прайшлі 932 418 замежнікаў.
Падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інфармацыйнага партала Дзяржпагранкамітэта і ў мабільным дадатку «Граніца Беларусі».
Прэв’ю: БелТА
Рамонт катлоў, замена сетак і запас паліва
Навошта навукоўцы вывучаюць трапічныя культуры?
Трэба нагадаць пра негатыўны ўплыў аўтамабіляў на навакольнае асяроддзе.