Вы тут

Больш за 230 аўто, якія не выкарыстоўваюцца, эвакуіравалі з мінскіх вуліц сёлета


На ахоўныя стаянкі ў Мінску з пачатку года эвакуявалі 238 транспартных сродкаў, якія не выкарыстоўваюцца, паведаміў на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме генеральны дырэктар ГА «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі» Андрэй Зыранаў, паведамляе БелТА.


На ўтылізацыю перададзеныя 73 аўтамабілі. Усяго, па дадзеных на 1 жніўня, доўгі час на пляцоўках аб’яднання знаходзяцца 443 адзінкі такой тэхнікі.

«Праца вядзецца планава, — адзначыў Андрэй Зыранаў. — Неэксплатуемыя ТС не павінны знаходзіцца на тэрыторыі горада».

Парадак работы з кінутым транспартам рэгулюецца ўказам № 348 «Аб мерах па арганізацыі збору, захоўвання транспартных сродкаў, якія не эксплуатуюцца, і іх наступнай утылізацыі». Уладальнікам «пралесак» адпраўляюць паведамленні аб неабходнасці аператыўна прыняць меры. Калі нічога не адбываецца на працягу 30 каляндарных дзён, то аўтамабіль эвакуіруецца на ахоўную стаянку. На працягу трох месяцаў уласнік можа яго вярнуць пры кампенсацыі выдаткаў, звязаных з прымусовым перамяшчэннем.

Калі патрабаванне аб вяртанні ТС не паступіла, у суд падаецца заява аб прызнанні яго безгаспадарным і перадачы ва ўласнасць адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі. Затым аўтахлам утылізуецца.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Як трапіць у студатрад і атрымаць там новую спецыяльнасць?

Як трапіць у студатрад і атрымаць там новую спецыяльнасць?

Аб усіх тонкасцях працаўладкавання моладзі расказалі спецыялісты.

Грамадства

Чым захапіў патрыятычны форум «Калі мы адзіныя»

Чым захапіў патрыятычны форум «Калі мы адзіныя»

Сімвал яднання і незвычайны падарунак для Прэзідэнта.

Сям'я і дэмаграфія

Алеся Кузняцова: Любыя падзеі — гэта вынік выбару

Алеся Кузняцова: Любыя падзеі — гэта вынік выбару

«Калі людзі кажуць: „У мяне няма часу, каб займацца любімай справай“, мне хочацца запярэчыць, што хутчэй няма жадання».