Вы тут

Вайскоўцы войскаў СПА Беларусі прымуць удзел у вучэннях у Расіі


Вайскоўцы войскаў СПА Беларусі возьмуць удзел у вучэннях у Расіі. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве абароны.


Вайскоўцы адной з вайсковых частак войскаў супрацьпаветранай абароны ажыццяўляюць пагрузку тэхнікі на чыгуначныя эшалоны. Асабісты склад вайсковай часткі прыме ўдзел у вучэнні з баявой стральбой на тэрыторыі Расіі.

«На працягу жніўня, згодна з планам падрыхтоўкі ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны па прызначэнні, праводзіцца аператыўна-тактычнае вучэнне з родамі войскаў з баявой стральбой на тэрыторыі Расіі. Спланаваныя мерапрыемствы дазваляюць павысіць узровень зладжанасці падраздзяленняў, а таксама адпрацаваць новыя тактычныя прыёмы і спосабы вядзення як супрацьпаветраных, так і паветраных баёў. Усяго ў вучэнні прымаюць удзел каля 4 тыс.вайскоўцаў і 150 адзінак тэхнікі. У цяперашні час ажыццяўляецца пагрузка асобных падраздзяленняў на воінскія эшалоны для ўбыцця ў Расію. Асноўныя дзеянні будуць праводзіцца на палігоне Ашулук. Спланаваныя выкананне вучэбна — баявых задач з зенітнымі ракетнымі войскамі, радыётэхнічнымі войскамі і знішчальнай авіяцыяй», — распавёў намеснік камандуючага ВПС і войскамі СПА Міхаіл матросаў.

Прэв’ю: «Ваяр»

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Як трапіць у студатрад і атрымаць там новую спецыяльнасць?

Як трапіць у студатрад і атрымаць там новую спецыяльнасць?

Аб усіх тонкасцях працаўладкавання моладзі расказалі спецыялісты.

Грамадства

Чым захапіў патрыятычны форум «Калі мы адзіныя»

Чым захапіў патрыятычны форум «Калі мы адзіныя»

Сімвал яднання і незвычайны падарунак для Прэзідэнта.

Сям'я і дэмаграфія

Алеся Кузняцова: Любыя падзеі — гэта вынік выбару

Алеся Кузняцова: Любыя падзеі — гэта вынік выбару

«Калі людзі кажуць: „У мяне няма часу, каб займацца любімай справай“, мне хочацца запярэчыць, што хутчэй няма жадання».