Вы тут

Цэнаўтварэнне на элементы школьнай формы — на кантролі Савета Рэспублікі


«Мы сабраліся для таго, каб правесці нараду па пытанні забеспячэння школьнай формай навучэнцаў да новага навучальнага года. Мяне перш за ўсё цікавяць пытанні цэнавай палітыкі, асартыментнага пераліку, і, вядома, мы запрасілі міністра адукацыі для таго, каб ён праінфармаваў нас аб тым, якія падыходы ў новым навучальным годзе да школьнай формы, — падкрэсліла Наталля Качанава. — Члены Савета Рэспублікі правялі маніторынг, пабывалі ў гандлёвых аб’ектах, паглядзелі, як сёння ажыццяўляецца продаж і які асартымент школьнай формы ў нашых гандлёвых сетках. Хачу сказаць, што гэта даручэнне Прэзідэнта мне як Старшыні Савета Рэспублікі і членам Савета Рэспублікі прааналізаваць гэтую сітуацыю».


Па словах спікера, усе члены Савета Рэспублікі ўключыліся ў гэту работу. «Яны працуюць ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны, таму маніторылі гэту сітуацыю. У нас ёсць інфармацыя, якую яны падалі. Я сама наведала гандлёвыя аб’екты Віцебскай вобласці. Мы маніторылі асартымент для малодшых школьнікаў, сярэдняй школы і старшакласнікаў. Зразумела, што старшакласнікі сёння — гэта тыя хлопцы і дзяўчаты, якія практычна носяць дарослы памер, але мы ўсё роўна павінны разумець, што гэта школьнікі».

«Гэтыя пытанні для нас не новыя. Мы ўжо шмат разоў збіраліся. Вы давалі той асартыментны пералік, які павінен быць у нашых гандлёвых сетках. Пачатак жніўня, і кожны з бацькоў задумаўся над тым, як сабраць дзіця да школы. На нашай нарадзе прысутнічаюць таксама міністр гандлю, старшыня канцэрна „Беллегпрам“, кіраўнікі швейных прадпрыемстваў, якія выпускаюць школьную форму, кіраўнікі гандлёвых прадпрыемстваў, — падкрэсліла Наталля Качанава. — Швейныя прадпрыемствы выпускаюць у дастатковай колькасці школьную форму, і трэба разумець, што сёння патрэбна гандлёвым сеткам для таго, каб яны сабралі гэты асартыментны пералік, і што сёння яшчэ трэба зрабіць нам усім разам для таго, каб у найкарацейшыя тэрміны, у найбліжэйшыя дні мы забяспечылі ўсе гандлёвыя сеткі неабходным асартыментным пералікам школьнай формы».

«Мы павінны з вамі сёння закрыць гэту тэму. Мы ведаем, колькі ў нас першакласнікаў, ведаем колькі ідзе ў сярэднюю школу дзяцей, колькі ў 10–11 класы. Давайце так: размова адкрытая і сумленная», — дапоўніла Наталля Качанава.

У нарадзе, як паведамляе БелТА, узялі ўдзел члены Савета Рэспублікі Ірына Ляўковіч, Уладзіслаў Татарыновіч, міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў, міністр адукацыі Андрэй Іванец, старшыня канцэрна «Беллегпрам» Таццяна Лугіна, кіраўнікі арганізацый гандлю і вытворцаў айчыннага легпрама.

Падрабязнасці нарады — у заўтрашнім выпуску «Мясцовага самакіравання».

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Медыя

Запушчаны мультымедыйны партал VІDEOBEL.BY

Запушчаны мультымедыйны партал VІDEOBEL.BY

Ён прапаноўвае грамадска-палітычны відэакантэнт, галоўныя навіны і ўсе тэлеканалы анлайн.

Гандаль

Чым сёлета здзівяць сельгаскірмашы?

Чым сёлета здзівяць сельгаскірмашы?

Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы — абавязковы атрыбут восені.