Вы тут

Некалькі факультатываў па фінансавай граматнасці школьнікаў зацверджана Мінадукацыі


Некалькі факультатываў па фінансавай граматнасці зацверджана Міністэрствам адукацыі, паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства.


Да 2024/2025 навучальнага года Міністэрствам адукацыі прынята пастанова № 66 ад 6 чэрвеня 2024 года, якой зацвярджаюцца некалькі навучальных праграм факультатыўных заняткаў па фінансавай граматнасці.

Гаворка ідзе пра такія факультатывы, як «Рамяство гісторыка» для IX класа, «Чалавек у свеце медыя: як не згубіцца ў эпоху фэйкаў і мэйнстрымаў» для VIII (IX) класа, «Арганізую сябе, арганізую іншых» для Х-ХІ класаў, «Фінансавая граматнасць. Аналізаваць. Планаваць. Кіруем» для IX класа, «Адкрый свет нанова» для VI-VIII класаў, а таксама «Сусвет Тэкст» для Х-ХІ класаў.

Гэтыя факультатывы прызначаны для ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Як трапіць у студатрад і атрымаць там новую спецыяльнасць?

Як трапіць у студатрад і атрымаць там новую спецыяльнасць?

Аб усіх тонкасцях працаўладкавання моладзі расказалі спецыялісты.

Грамадства

Чым захапіў патрыятычны форум «Калі мы адзіныя»

Чым захапіў патрыятычны форум «Калі мы адзіныя»

Сімвал яднання і незвычайны падарунак для Прэзідэнта.

Сям'я і дэмаграфія

Алеся Кузняцова: Любыя падзеі — гэта вынік выбару

Алеся Кузняцова: Любыя падзеі — гэта вынік выбару

«Калі людзі кажуць: „У мяне няма часу, каб займацца любімай справай“, мне хочацца запярэчыць, што хутчэй няма жадання».