У Бабруйску завяршыўся розыгрыш Кубка краіны па пляжным валейболе 2024 года, паведамляе БелТА.
Удзел у спаборніцтвах прынялі 36 мужчынскіх і 22 жаночыя пары, акрамя беларускіх гульцоў на турнір таксама заявіліся спартсмены з Расіі. У заліку сярод мужчын пасля кваліфікацыйнага этапу засталося 32 дуэты, якія былі размеркаваны па групах. У плэй-оф выйшлі 24 пары, якія вызначылі лепшую па алімпійскай сістэме. Кубак Беларусі ў выніку дастаўся наймацнейшаму беларускаму тандэму ў складзе Аляксандра Дзядкова і Паўла Петрушкі, якія прадстаўляюць валейбольны клуб «Мінск». Бронза- у Максіма Фралянкова і Уладзіслава Іванова, другое месца занялі расіяне Вадзім смаржкоў і Аляксей Камісарэнка.
У жаночым турніры перамогу атрымалі беларускі Вераніка Гром і Крысціна Глушакова, якія абыгралі ў фінале суайчынніц Вольгу Абраменка і надзею Цішкову. Тройку прызёраў замкнулі Ганна Дзядкова і Таццяна холад.
Прэв’ю: БелТА
Аб усіх тонкасцях працаўладкавання моладзі расказалі спецыялісты.
Сімвал яднання і незвычайны падарунак для Прэзідэнта.
«Калі людзі кажуць: „У мяне няма часу, каб займацца любімай справай“, мне хочацца запярэчыць, што хутчэй няма жадання».