У Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды паведамілі, што на гэтым тыдні жнівень наўрад ці парадуе нас устойлівым сонечным надвор’ем.
Першая яго палова адзначыцца навальнічнай воблачнасцю, якая прынясе кароткачасовыя дажджы ў большасць раёнаў краіны. Паветра прагрэецца не вышэй за 19–28 градусаў. У чацвер фон атмасфернага ціску пачне расці, аблокаў стане менш і ападкі прымуць лакальны характар. Іх размеркаванне па тэрыторыі краіны будзе нераўнамерным. Пры гэтым паўднёва-заходнія паветраныя патокі прынясуць у рэспубліку больш цёплае паветра, і тэмпературны фон пачне набліжацца да сваёй кліматычнай нормы. Але перадых будзе нядоўгім. Згодна з папярэднім прагнозам у пятніцу і надыходзячыя выхадныя атмасферныя франты і няўстойлівыя паветраныя масы вернуць кароткачасовыя дажджы ў большасць раёнаў краіны: яны пройдуць у аўторак ноччу месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. У начны і ранішні час месцамі згусціцца туман. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 11–17 градусаў, днём — 21–27 градусаў вышэй за нуль.
Кароткачасовыя дажджы чакаюцца і 7 жніўня — ноччу месцамі, а раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны. У асобных раёнах навальніцы. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Тэмпература паветра ноччу будзе вагацца ад 9 да 16 градусаў цяпла, днём — ад плюс 19 — па паўночным усходзе да 28 градусаў — па паўднёвым захадзе.
У чацвер, 8 жніўня, ноччу месцамі па паўночным усходзе, а днём у асобных раёнах краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Начная тэмпература паветра дасягне плюс 9–15 градусаў, дзённая — 22–29 градусаў цяпла.
Таксама на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы і ў пятніцу, у асобных раёнах навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Уначы слупкі тэрмометраў пакажуць плюс 11–18 градусаў, а днём — 22–29 градусаў вышэй за нуль. Па паўночным захадзе месцамі будзе 19–21 градус цяпла.
10 жніўня на большай частцы краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, з навальніцамі ў асобных раёнах. Тэмпература паветра ноччу будзе ў межах ад плюс 11 да плюс 18 градусаў, днём — ад 19 да 26 градусаў цяпла. На поўдні паветра прагрэецца да плюс 28 градусаў.
Нядзеля таксама не абяцае сухога сонечнага надвор’я. Месцамі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Уначы сіноптыкі абяцаюць 10–17 градусаў цяпла, а днём — ад плюс 20 па паўночным усходзе да 28 градусаў па паўднёвым захадзе.
Уладзімір ВЯРЭНІЧ
Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч
І для свята, і для далейшага развіцця.
Аб сваёй рэалізацыі, рабоце і удзеле ў праекце «Звёздный путь» спявачка распавяла ў інтэрв’ю.