Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 жніўня падпісаў указ № 309 «Аб падтрымцы арганізацый спажывецкай кааперацыі». Дакумент прыняты ў мэтах стварэння ўмоў для павышэння якасці абслугоўвання сельскага насельніцтва, а таксама фінансавага аздараўлення арганізацый спажыўкааперацыі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Указам прадугледжваецца ў тым ліку набыццё ў 2024-2026 гадах 240 спецыяльных аўтамабіляў з гандлёвымі фургонамі, у 2024-2025 гадах — накіраванне сродкаў мясцовых інавацыйных фондаў на мэты аўтаматызацыі гандлёвых аб’ектаў арганізацый Белкаапсаюза. Аблвыканкамам прадастаўлена права накіроўваць сродкі мясцовых бюджэтаў на фінансаванне работ па бягучым і капітальным рамонце гандлёвых аб’ектаў, будаўніцтве, рэканструкцыі гандлёвых і прамысловых аб’ектаў арганізацый спажывецкай кааперацыі.
Прэв’ю: БелТА
Аб усіх тонкасцях працаўладкавання моладзі расказалі спецыялісты.
Сімвал яднання і незвычайны падарунак для Прэзідэнта.
«Калі людзі кажуць: „У мяне няма часу, каб займацца любімай справай“, мне хочацца запярэчыць, што хутчэй няма жадання».