Вы тут

Рэгіянальнае свята «Юшка-фэст» пройдзе 10 жніўня ў Вілейскім раёне


Рэгіянальнае свята «Юшка-фэст» пройдзе 10 жніўня ў Вілейскім раёне. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на Вілейскі раённы цэнтр культуры.


Фота: Kraj.by

У свяце бяруць удзел усе арганізацыі раёна, рамеснікі. Традыцыйна ў рамках фэсту пройдзе касцюміраванае шэсце, якое ўзначаліць музычны калектыў «BARABAND».

У Ніжнім парку каля ракі Вілія (сёлета свята змяніла лакацыю) раскінуцца падворкі ў стылі імправізаванай сеткі рэстаранаў «Вілія-Fish-Ка!» з абавязковай прэзентацыяй спецыфікі і адметных рыс прадстаўляемай арганізацыі, установы або прадпрыемствы. Удзельнікі конкурсу падворкаў прыгатуюць юшку, а таксама выступяць у конкурсе-прэзентацыі фудкортаў. Таксама ў праграме — салют, дыскатэка.

Дарэчы, горад ужо актыўна рыхтуецца да прыёму гасцей, бо вуха-фэст даўно палюбіўся не толькі мясцовым жыхарам. Да мерапрыемства добраўпарадкавалі Ніжні парк, абнавілі сцэну і тратуарную плітку.

Пачатак свята а 17-й гадзіне.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Як трапіць у студатрад і атрымаць там новую спецыяльнасць?

Як трапіць у студатрад і атрымаць там новую спецыяльнасць?

Аб усіх тонкасцях працаўладкавання моладзі расказалі спецыялісты.

Грамадства

Чым захапіў патрыятычны форум «Калі мы адзіныя»

Чым захапіў патрыятычны форум «Калі мы адзіныя»

Сімвал яднання і незвычайны падарунак для Прэзідэнта.

Сям'я і дэмаграфія

Алеся Кузняцова: Любыя падзеі — гэта вынік выбару

Алеся Кузняцова: Любыя падзеі — гэта вынік выбару

«Калі людзі кажуць: „У мяне няма часу, каб займацца любімай справай“, мне хочацца запярэчыць, што хутчэй няма жадання».