Хлопчык, які пацярпеў падчас заняткаў у навучальна-спартыўнай установе Віцебска, уначы быў пераведзены ў РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Як адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя, рашэнне аб шпіталізацыі дзіцяці на чацвёрты ўзровень аказання меддапамогі прыняў Рэспубліканскі кансіліум, які адбыўся ў рэжыме тэлекансультавання паміж РНПЦ і Віцебскай абласной бальніцай. Уначы хлопчык быў перавезены ў РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі ў аддзяленні рэанімацыі.
На раніцу стан дзіцяці ацэньваецца бліжэй да сярэдняй цяжкасці, хлопчык знаходзіцца ў прытомнасці. Праводзіцца медыкаментознае лячэнне з нагоды цяжкай чэрапна-мазгавой траўмы, пералому аснавання чэрапа, удару грудной клеткі.
Віцебскі школьнік пацярпеў 5 жніўня падчас заняткаў у навучальна-спартыўнай установе «Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву «Камсамолец».
Прэв’ю: БелТА
Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч
І для свята, і для далейшага развіцця.
Аб сваёй рэалізацыі, рабоце і удзеле ў праекце «Звёздный путь» спявачка распавяла ў інтэрв’ю.