Шведскі скакун з шастом Арман Дзюпланціс на XXXIII летніх Алімпійскіх гульнях у Парыжы пабіў уласнае сусветнае дасягненне, паведамляе БелТА.
Шведскі спартсмен стаў двухразовым алімпійскім чэмпіёнам, для перамогі яму хапіла выніку 5 м 95 см. Серабро ў сектары для скачкоў з шастом заваяваў амерыканец Сэм Кендрыкс, бронзу выйграў грэк Эмануіл Караліс. Ужо ў рангу пераможцы спаборніцтваў Дзюпланціс заявіў вышыню 6,10 м — і ўзяў яе з першай спробы, пабіўшы тым самым алімпійскі рэкорд. Далей планка была ўстаноўлена на 6,25 м — на адзін сантыметр вышэй за сусветны рэкорд, які належаў шведу. Два першыя заходы аказаліся няўдалымі, але з трэцяй спробы Арман перамахнуў планку.
Такім чынам, шведскі скакун пабіў сусветнае дасягненне ўжо дзявяты раз у кар’еры. Акрамя двух залатых медалёў Гульняў, у актыве Дзюпланціса ёсць па чатыры перамогі на чэмпіянатах свету і Еўропы, таксама Арман тройчы выйграваў фінал Брыльянтавай лігі.
Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч
І для свята, і для далейшага развіцця.
Аб сваёй рэалізацыі, рабоце і удзеле ў праекце «Звёздный путь» спявачка распавяла ў інтэрв’ю.