Кароткачасовыя дажджы і да плюс 28 градусаў чакаецца ў Беларусі 7 жніўня. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У сераду будзе пахмурна з праясненнямі. Уначы пераважна па ўсходняй палове, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. У начны і ранішні час месцамі згусціцца туман. Вецер паўночна-заходні 3–8 м/с, пры навальніцах парывы ўзмоцняцца да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 10-16 градусаў, днём — плюс 19-25 градусаў, а па поўдні і паўднёвым захадзе — да плюс 28 градусаў.
Аб усіх тонкасцях працаўладкавання моладзі расказалі спецыялісты.
Сімвал яднання і незвычайны падарунак для Прэзідэнта.
«Калі людзі кажуць: „У мяне няма часу, каб займацца любімай справай“, мне хочацца запярэчыць, што хутчэй няма жадання».