Усяго 8% фур ад нормы аформілі ў літоўскім «Мядзінінкаі» за суткі. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
Каля 1600 фур чакаюць уезду ў Літву. За суткі менш за ўсё аўто на гэтым напрамку аформілі ў сумежным пагранпераходзе «Мядзінінкай» («Каменны Лог») — 38 велікагрузаў з 500 магчымых, гэта значыць 2 з 20 за гадзіну. Супрацоўнікі пункта пропуску «Шальчынінкай» («Беняконі») прынялі на сваю тэрыторыю 46 працэнтаў грузавікоў ад нормы.
Перад пагранпераходам «Патэрніекі» («Грыгораўшчына») на ўезд у Латвію фіксуецца 440 велікагрузаў. За суткі на сумежную тэрыторыю прайшло 35% аўто.
Больш за 600 легкавушак знаходзяцца ў чарзе перад усімі літоўскімі пагранпераходамі і польскім «Церэспалем» («Брэст»). Менш за ўсё транспарту прынялі на сваю тэрыторыю кантрольныя службы «Церэспаля» («Брэст») — 33 працэнты легкавых аўто.
Па стане на 10:00 перад польскім «Церэспалем» («Брэст») і літоўскім «Мядзінінкаем» («Каменны Лог») уезду ў ЕС чакаюць 35 і 6 аўтобусаў адпаведна.
Прэв’ю: БелТА
Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч
І для свята, і для далейшага развіцця.
Аб сваёй рэалізацыі, рабоце і удзеле ў праекце «Звёздный путь» спявачка распавяла ў інтэрв’ю.