Вы тут

Працягваецца знаёмства з паэзіяй народаў свету


Стасункі ў галіне міжнародных сувязяў Саюза пісьменнікаў Беларусі, літаратурна-мастацкіх перыядычных выданняў нашай краіны самым цесным чынам грунтуюцца на публікацыі перакладаў твораў паэтаў і пісьменнікаў іншых краін. Адзін з прыкладаў такой літаратурнай руплівасці — спецыяльная старонка «Дыпламатыя перакладу» у газеце «Літаратура і мастацтва». 


Чарговы выпуск праекта, які прысвечаны мастацкаму перакладу, звязаны з паэзіяй Башкартастана (Расійская Федэрацыя) і Дзяржавы Палесціна. Таццяна Сівец пераклала вялікую падборку вершаў башкірскага паэта Рашыта Шакура («Мая Радзіма — стэп», «Рух», «Гара і бездань», «Жыве чалавек», «Я песню табе спяваю», «Мне скласці б такую песню», «Пушкін і Акмула»). Рашыт Шакур (1937 — 2024) — народны пісьменнік Рэспублікі Башкартастан, ганаровы грамадзянін Уфы — сталіцы Башкартастана, аўтар каля 30 кніг паэзіі, прозы. 

Таксама «лімаўская» «Дыпламатыя перакладу» прадстаўляе палесцінскіх паэтаў Фадвы Тукана, Гюсана Зактана, Саміха Аль-Касіма, Валіда Хазіндара, Камаля Насера, Абдэльрахіма Махмуда. Іх творы пераўвасобіў на беларускую мову Рагнед Малахоўскі. 

— У планах нашага «лімаўскага» праекта «Дыпламатыя перакладу», — падзяліўся сваімі планамі рэдактар аддзела паэзіі газеты Саюза пісьменнікаў Беларусі «Літаратура і мастацтва» паэт і перакладчык Рагнед Малахоўскі, — сустрэча з новымі перакладамі паэтаў такіх краін, як Узбекістан, Казахстан, Таджыкістан, Азербайджан, Туркменістан, Кітай... Над тым, каб іх творы загучалі на мове Купалы і Коласа працуе цэлы шэраг беларускіх паэтаў. І ўвогуле партфель перакладаў у нашым аддзеле даволі прадстаўнічы. 

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.

Кіно

Аўтарскі погляд на чалавека і яго лёс праз дакументальнае кіно

Аўтарскі погляд на чалавека і яго лёс праз дакументальнае кіно

У Мінску завяршыўся фестываль «Еўразія.DOC».

Спорт

Андрэй Барбашынскі: Калі мы гаворым пра медалі для краіны — без вучылішча алімпійскага рэзерву не абысціся

Андрэй Барбашынскі: Калі мы гаворым пра медалі для краіны — без вучылішча алімпійскага рэзерву не абысціся

Пытанняў і праблем, якія стаяць перад кіраўніцтвам арганізацыі, нямала.