Віншаванні і падарункі з нагоды механізатар ЗАТ «Сервалюкс Агра» Сяргей Май прымаў на калгасным полі, дзе ідзе ўборка азімай пшаніцы. Павіншаваць з рэкордам яго прыехала кіраўніцтва гаспадаркі, раёна, вобласці, а таксама прадстаўнікі прадстаўнічай улады і прафсаюза. Механізатар цалкам засяроджаны на рабоце, літаральна на пяць хвілін затрымаўся, каб прыняць віншаванні і падарункі. Ураджай прыгожы, надвор’е таксама, трэба спяшацца. Каротка падзякаваў за падтрымку, сказаў, што яна вельмі важная, бо работа напружаная і складаная. Паабяцаў, што абавязкова яшчэ на адну прыступку паднімецца, стымул для гэтага ёсць. «Працуем без выхадных, бывае па 12 гадзін, — адзначыў Сяргей. — Разумеем, наколькі важна паспець сабраць ураджай у тэрмін». Пасля хуценька падняўся на камбайн, наляпіў на борт чарговую налепку з пятай тысяччу і адправіўся ставіць наступныя рэкорды.
Следам за калегам пад’ехаў яшчэ адзін герой жніва Рыгор Бокач, які атрымаў разам з падарункамі і віншаваннямі налепку чатырохтысячніка. У полі прымалі віншаванні таксама вадзіцелі МаЗаў ЗАТ «СервалюксАгра» Яўген Новікаў і Сяргей Пухоўскі, якія перавезлі па тры тысячы тон збожжа.
— Адметная асаблівасць нашых перадавікоў — сціпласць, — адзначыў у размове з журналістамі першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Савіцкі. — Яны хуценька даюць інтэрв’ю і бягуць хутчэй ў камбайн працаваць. Трэба ганарыцца такімі хлопцамі, яны працуюць з аддачай на карысць Магілёўшчыны, нашай краіны.
Сяргей Савіцкі адзначыў, што ўборачная кампанія на Магілёўшчыне перасягнула экватар, на 5 жніўня было прыбрана болей 60% плошчаў.
— Сёння мы думаем ужо аб падрыхтоўцы да ўраджаю наступнага года, актыўна працуем над узворваннем глебы і літаральна на днях некаторыя раёны пачалі пасеў азімага рапсу, — рэзюмаваў Сяргей Савіцкі. — Задача ў аптымальныя тэрміны выканаць асноўную задачу. Для гэтага ў нас усё ёсць — паліва, мінеральныя ўгнаенні. Выконваем усе даручэнні Прэзідэнта. Яго заўвагі былі вельмі справядлівымі і сталі яшчэ адным штуршком для актыўнасці ў уборцы ўраджаю.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Фота аўтара
Чавускі раён
Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч
І для свята, і для далейшага развіцця.
Аб сваёй рэалізацыі, рабоце і удзеле ў праекце «Звёздный путь» спявачка распавяла ў інтэрв’ю.