У гэтым відзе спорту беларусы на Алімпійскіх гульнях не губляліся ніколі. У 2020 годзе жаночы экіпаж байдаркі-чацвёркі ў складзе Марыны Літвінчук, Вольгі Худзенка, Маргарыты Махневай і Надзеі Папок заваяваў серабро, у 2016 годзе той жа экіпаж стаў бронзавым прызёрам, у 2012 (тады замест Маргарыты Махневай выступала Ірына Памелава) дзяўчаты таксама здабылі бронзу. На алімпійскіх каналах пра сябе заяўлялі і мужчыны: чаго толькі вартыя перамога чацвёркі-байдаркі (Вадзім Махнеў, Раман Пятрушэнка, Артур Літвінчук і Аляксей Абалмасаў) і алімпійскае золата канаістаў Аляксандра і Андрэя Багдановічаў у 2008 годзе. Гэтыя медалі — радасць і гонар беларускай школы веславання на байдарках і каноэ. Тут варта падкрэсліць, што першае золата Алімпіяды для Беларусі ў далёкім 1960-м годзе здабылі менавіта канаісты Сяргей Макаранка і Леанід Гейшатр.
Разам беларускія байдарачнікі і канаісты вельмі моцныя — часам нават непераможныя. Але на гэтых Алімпійскіх Гульнях яны гэтага не пакажуць. У Парыж, як вядома, дапушчаныя толькі індывідуальныя спартсмены. Таму сёлета за ўсіх весляроў будуць выступаць Уладзіслаў Кравец і Юлія Трушкіна.
Уладзіслаў Кравец пачаў шлях да алімпійскага Парыжа ў Пінску. Для 25-гадовага спартсмена гэта першыя Алімпійскія гульні, на якіх ён выступіць у байдарцы-адзіночцы на дыстанцыі 1000 метраў. Уладзіслаў — спартсмен дасведчаны, што пацвярджаюць медалі чэмпіянатаў Еўропы. Але ёсць нюанс. У 2024 годзе ён стаў чэмпіёнам кантынента ў байдарцы-чацвёрцы на дыстанцыях 500 і 1000 метраў. А сярэбраны медаль на нядаўнім чэмпіянаце заваяваў ў байдарцы-двойцы таксама на 500 метраў. Праўда, на нядаўніх Гульнях БРІКС Уладзіслаў Кравец стаў чэмпіёнам у адзіночцы. Ды і сам спартсмен неаднаразова заяўляў аб жаданні заявіць аб сабе менавіта ў адзіночцы. Алімпійскія гульні, канешне, не самая лепшая пляцоўка для эксперыментаў, але чаму б і не. Тым больш, што Уладзіслаў працуе з легендарным трэнерам Уладзімірам Шантаровічам. І калі спартсмен засвоіў філасофію «працуйце, сціснучы зубы і прачнецеся знакамітымі», то панікаваць не варта. Прынамсі, не проста ж так ён замяніў больш вопытнага Алега Юрэню, які і заваяваў для Беларусі алімпійскую неімянную ліцэнзію на Гульні.
Адказнасць за беларускае каноэ ў Парыжы ляжа на плечы дэбютатнткі Гульняў Юліі Трушкінай. На Алімпіядзе яна выступіць на дыстанцыі 200 метраў. На алімпійскай кваліфікацыя Юлія заняла першае месца. Громкіх міжнародных дасягненняў у спартсменцы няма, але якія яе гады — Юліі ўсяго 22. Ды і не варта забываць пра двухгадовае адхіленне ад міжнародных стартаў. З-за гэтага кожнае выступленне беларусаў на Алімпійскіх гульнях — як латэрыя. Будзем спадзявацца, што нашы атлеты выцягнулі выйгрышны білет.
Валерыя СЦЯЦКО.
Фота НАК Беларусі.
Аб усіх тонкасцях працаўладкавання моладзі расказалі спецыялісты.
Сімвал яднання і незвычайны падарунак для Прэзідэнта.
«Калі людзі кажуць: „У мяне няма часу, каб займацца любімай справай“, мне хочацца запярэчыць, што хутчэй няма жадання».