Штогод 2 жніўня ў нашай краіне адзначаецца Дзень дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Слаўнае і любімае многімі свята, асабліва адзначаецца ў Віцебску па месцы дыслакацыі славутай 103-й Віцебскай паветрана-дэсантнай брыгады. Павіншаваў усіх, хто мае дачыненне да слаўнага дэсантнага брацтва старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў: «За час свайго існавання паветрана-дэсантныя войскі пакрылі сябе неўвядальнай славай, асабліва праявілі сябе ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны, дзе гартаваліся такія рысы характару, як мужнасць, доблесць, адвага і гонар. Дэсантнікі ўнеслі вялікі ўклад у дасягненне агульнай вялікай Перамогі і вызвалення Беларусі, дзейнічаючы на самых небяспечных участках».
Паводле яго слоў, асабліва знакавым гэтае свята з’яўляецца для Віцебска і Віцебшчыны, бо менавіта байцы 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі першымі ўваходзілі для выканання інтэрнацыянальнага абавязку ў Дэмакратычную Рэспубліку Афганістан. Воіны-дэсантнікі прадэманстравалі лепшыя якасці, як спадкаемцы сваіх папярэднікаў, годна і з гонарам выканалі свой воінскі абавязак, упершыню ўступілі ў сутычку з міжнародным тэрарызмам і з годнасцю, пад сваімі сцягамі, выходзілі з Афганістана.
Дзмітрый Дзямідаў адзначыў, што невыпадкова Віцебск называюць дэсантнай сталіцай Беларусі: пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку ў Афганістане за праяўлены гераізм звыш 11 тысяч ваеннаслужачых тагачаснай 103-й паветрана-дэсантнай дывізіі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі, а васьмярым прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
«Мы ганарымся вашым ратным подзвігам, вашай гатоўнасцю ў любы момант стаць на абарону нашай Радзімы, — сказаў кіраўнік дэпутацкага корпуса вобласці. — Ва ўсе часы ў дэсант ішлі самыя лепшыя, самыя падрыхтаваныя, самыя матываваныя байцы. Эліта нашых Узброеных Сіл. У сваёй службе вы абапіраецеся на слаўныя подзвігі дзядоў і прадзедаў, якія здзейснілі подзвігі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, вайны ў Афганістане і ў розных гарачых кропках нашай планеты. Нездарма дэсант набыў любоў і павагу ўсяго беларускага народа. Людзі ўпэўненыя, што дужыя хлопцы стануць трывалым шчытом нашай Радзімы і любы вораг будзе знішчаны! У гэты святочны дзень мы жадаем вам у першую чаргу мірнага і чыстага неба, моцнага здароўя вам і вашым блізкім. Нізкі паклон за вашу нялёгкую службу!»
Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ
Фота аўтара
Патрабаванні спрошчаны, адказнасць павышана.
Рэктар БДАТУ — пра тое, якія метады і тэхналогіі навучання зробяць выпускнікоў ВНУ запатрабаванымі на вытворчасці?
Настаяцель прыхода храма свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага — пра тое, што здольная даць споведзь кожнаму з нас.