Агульныя продажы новых легкавых і лёгкіх камерцыйных аўтамабіляў у ліпені 2024 года склалі 4763 адзінкі, што стала рэкордным паказчыкам за апошнія тры гады. Пра гэта паведамілі ў Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі.
«Продажы ліпеня 2024 года перавысілі продажы ліпеня мінулага года больш чым у 2,5 разы. А сумарныя продажы 25 071 новага аўтамабіля за 7 месяцаў гэтага года ўжо практычна дасягнулі выніковых лічбаў, атрыманых за ўвесь 2023 год», — распавялі ў БАА.
У апошнія месяцы пачалі дзейнічаць строгія абмежаванні на ўвоз аўтамабіляў у Беларусь з аб’ёмам рухавіка больш за 1,5 л, гібрыдаў і электрамабіляў. Гэтая забарона істотна ўскладніла імпарт транспартных сродкаў фізічнымі асобамі, у тым ліку аўто з прабегам, адзначылі ў асацыяцыі. «Разумеючы сітуацыю, якая склалася, афіцыйныя дылеры БАА імкнуцца насыціць рынак новымі даступнымі аўтамабілямі, што ўжо відаць па выніках продажаў апошняга месяца. Гэтая тэндэнцыя будзе ўзмацняцца, і пры ўмове захавання дзеючых у нашай краіне ўмоў для вытворчасці і імпарту штомесячныя продажы новых аўтамабіляў у Беларусі могуць дасягнуць паказчыка ў 9 тыс.адзінак», — падкрэслілі ў БАА.
Варта таксама адзначыць амаль дзесяціразовы рост продажаў электрамабіляў: за 7 месяцаў колькасць прададзеных электракараў склала 1261. Акрамя з’яўлення новых мадэляў, істотным фактарам, станоўча адбіваюцца на продажах у гэтым сегменце, стала наяўнасць у прапановах афіцыйных дылераў мадэляў электрамабіляў з павялічаным запасам ходу. Менавіта гэтая акалічнасць дазваляе многім аўтааматарам, якія сумняваюцца ў куплі электракара, зрабіць першы крок і перасесці на новы электрамабіль, што станоўчым чынам адбіваецца на загрузцы развіваемай у Беларусі інфраструктуры электразаправачных станцый.
Прэв’ю: БелТА
Аб усіх тонкасцях працаўладкавання моладзі расказалі спецыялісты.
Сімвал яднання і незвычайны падарунак для Прэзідэнта.
«Калі людзі кажуць: „У мяне няма часу, каб займацца любімай справай“, мне хочацца запярэчыць, што хутчэй няма жадання».