Больш за 105 тыс. першакласнікаў сядуць за парты беларускіх школ у новым навучальным годзе. Аб гэтым паведаміла прарэктар па метадычнай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія адукацыі» Валянціна Гінчук, паведамляе БелТА.
«У новым навучальным годзе з 1-га па 11-ы класы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі будзе вучыцца 1 млн 72 тыс. навучэнцаў. У тым ліку, мы плануем, што за парты сядуць больш за 105 тыс. першакласнікаў. Лічбы амаль такія ж, як у мінулым годзе», — распавяла Валянціна Гінчук.
Сярэдняя школа № 11 Брэста — адна з самых вялікіх устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, у ёй з пачатку новага навучальнага года будуць вучыцца 3220 чалавек. «Першых класаў мы набіраем у гэтым годзе 9, у іх мы прымем 228 навучэнцаў, — праінфармавала дырэктар установы Людміла Кудзей. — Хоць мы і перапоўненая школа, але мне лягчэй у параўнанні з іншым калегамі, таму што школа новая, у нас сучасны харчаблок, абсталяванне, дзве абедзенныя залы на 350 і на 140 месцаў, гэта нас ратуе, шчыра кажучы. -х было 18 класаў, іх апошняй літарай была «У». Але мы дастойна выйшлі з усіх цяжкасцей, у новым навучальным годзе будзе таксама».
Наводзіць парадак — з розумам.
Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.