Вы тут

Сёння на Гульнях выступяць байдарачнік Кравец і тхэквандыст Гурцыеў


У сераду выступленні на XXXIII летніх Алімпійскіх гульнях пачнуць два прадстаўнікі беларускай дэлегацыі — весляр Уладзіслаў Кравец і тхэквандыст Георгій Гурцыеў, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

Гурцыеў будзе змагацца за медалі ў вагавой катэгорыі да 58 кг. Першым сапернікам нашага спартсмена будзе французскі атлет Сірыян Равэ, пасеяны на турніры пад чацвёртым нумарам сярод 18 удзельнікаў. Арыентыровачны час пачатку стартавага раўнда спаборніцтваў — 10.45 па мінскім часе. Усе наступныя стадыі аж да фіналу ў самай лёгкай вазе ў тхэквандыстаў таксама пройдуць у сераду. Летась Георгій Гурцыеў стаў сярэбраным прызёрам чэмпіянату свету.

У 11.40 на Алімпійскім водным стадыёне стартуюць спаборніцтвы байдарачнікаў на дыстанцыі 1000 м, дзе заяўлены Уладзіслаў Кравец. Беларус выступіць у першым папярэднім заездзе, кампанію яму складуць прадстаўнікі ЗША, Партугаліі, Марока, Самоа і каманды бежанцаў. Для прамога праходу ў паўфінал неабходна фінішаваць у топ-2, у выпадку няўдачы Кравец прыме ўдзел у чвэрцьфінале, які пачнецца ў тры гадзіны дня. Сёлета Уладзіслаў узяў два золаты чэмпіянату Еўропы ў байдарцы-чацвёрцы, а таксама стаў шматразовым чэмпіёнам Гульняў краін БРІКС.

На гэты момант у актыве дэлегацыі нейтральных атлетаў з Беларусі тры алімпійскія медалі — золата і два сярэбраныя медалі. У скачках на батуце ў мужчын перамогу атрымаў Іван Літвіновіч, а ў дзяўчат другі вынік паказала Віялета Бардзілоўская. Акрамя таго, другое месца ў акадэмічным веславанні ў мужчынскай адзіночцы заняў Яўген Залаты.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч

Культура

Радміла Рыбакова: «Важна заставацца чалавекам»

Радміла Рыбакова: «Важна заставацца чалавекам»

Аб сваёй рэалізацыі, рабоце і удзеле ў праекце «Звёздный путь» спявачка распавяла ў інтэрв’ю.