Да плюс 29 градусаў і днём пераважна без ападкаў чакаецца ў Беларусі 8 жніўня. Аб гэтым паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У чацвер будзе пераменная воблачнасць. Уначы месцамі па ўсходзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Днём пераважна без ападкаў. У начны і ранішні час у асобных раёнах згусціцца туман. Вецер паўночна-заходні ноччу слабы, днём 3-8 м/с, пры навальніцах парывы ўзмоцняцца да 14 м/с.
Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 10-16 градусаў, днём — ад плюс 23 градусаў па паўночным усходзе да плюс 29 градусаў па паўднёвым захадзе.
Першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама — пра сям'ю, любоў да Радзімы і бацькоўскія ўрокі.
Пазыковыя сродкі зноў у пашане, бо рубель стабілізаваўся і заробкі растуць.