Вы тут

У Кітаі вырас аб’ём знешняга гандлю чаем


За першае паўгоддзе аб’ём знешняга гандлю чаем у кантынентальнай частцы Кітая дасягнуў 196,4 тысячы тон, павялічыўшыся на 2,2 працэнта ў гадавым вылічэнні. Пра гэта сведчаць звесткі Камітэта чайнай прамысловасці пры Кітайскай асацыяцыі садзейнічання міжнароднаму сельскагаспадарчаму супрацоўніцтву, перадае «Сіньхуа».


За гэты перыяд імпарт чаю ў Кітай дасягнуў 24,4 тысячы тон, павялічыўшыся на 41,54 працэнта, пры гэтым яго вартасны аб’ём склаў 72 мільёны долараў, што на 10,1 працэнта больш у гадавым вылічэні.

Паводле слоў кіраўніка сакратарыята Камітэта чайнай прамысловасці Вэй Ю, за шэсць месяцаў краіны-ўдзельніцы ініцыятывы «Пояс і шлях» былі найбуйнейшымі партнёрамі па чайным гандлі, іх тавараабарот з Кітаем склаў каля 168,4 тысячы тон.

Камітэт прадставіў штогадовую справаздачу аб чайным гандлі Кітая з краінамі-ўдзельніцамі ініцыятывы «Пояс і шлях» на профільнай канферэнцыі, якая адбылася ў правінцыі Гуйчжоу (Паўднёва-Заходні Кітай). Як адзначаецца ў дакуменце, за першае паўгоддзе найбуйнейшым артыкулам экспарту ў чайным гандлі з краінамі-партнёрамі па «Поясе і шляху» стаў зялёны чай, на долю якога прыпала 92,3 працэнта ад агульнага аб’ёму.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час рабіць запасы

Час рабіць запасы

Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя. 

Памяць

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.