Вы тут

Чым запомніцца бягучы сезон у Купалаўскім тэатры?


Завяршыўся 104-ы сезон у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. За гэты час там здолелі рэалізаваць шмат творчых планаў, паставілі некалькі прэм’ерных спектакляў і наладзілі міжнародныя культурныя сувязі.


Фота: kraskarta.ru

Як адзначыў генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Аляксандр Шастакоў, бягучы сезон запомніцца многімі падзеямі: «Гэта быў сапраўды насычаны на падзеі сезон, і я хачу падзякаваць усім супрацоўнікам Купалаўскага тэатра за іх самаадданасць, вернасць сваёй справе і натхненне для вырашэння нашых агульных задач». 26 ліпеня, у дзень закрыцця сезона купалаўцы па традыцыі паказалі сваю неўміручую «Паўлінку», яна ж сустрэне гледачоў 29 жніўня ў пачатку новага, юбілейнага, сезона.

У сто пятым Аляксандр Шастакоў паабяцаў маштабнае абнаўленне і, вядома, выпуск новых спектакляў. За ўвесь 104-ы сезон Купалаўскі тэатр прадставіў гледачу тры новыя спектаклі. Так, напрыканцы мінулага года, 2 снежня, на камернай сцэне прайшла прэм’ера пастаноўкі «Двор майго дзяцінства» ад рэжысёра-пастаноўшчыка Данііла Філіповіча, якая была прысвечана гораду Мінску. Яна заклікае людзей да захавання нацыянальных традыцый і ўзбагачэння культуры тэатра. А 28 снежня на сцэне прадставілі новы спектакль, па ўжо даўно ўсім вядомым творы пра вайну Барыса Васільева «А зоры тут ціхія», ад расійскага рэжысёра Дзмітрыя Акімава. Трэцюю прэм’еру прэзентавалі ўжо 20 сакавіка 2024 года. Гледачы ўбачылі новую апрацоўку спектакля «Пісаравы імяніны», зробленую рэжысёрам Паўлам Марынічам на аснове аднайменнай п’есы Уладзіслава Галубка. У ёй вельмі яскрава адлюстроўваюцца ўсе рысы беларускага характару і менталітэту.

Акрамя гэтага 104 сэзон у тэатры Янкі Купалы запомніцца і шэрагам асаблівых падзей. Да прыкладу, 22 снежня 2023-га ў Каміннай зале была падпісана дамова аб супрацоўніцтве з Нацыянальным драматычным тэатрам Расіі (Александрынскім тэатрам). Значным для Купалаўскага тэатра таксама стаў удзел у VІІ Рэспубліканскім конкурсе тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія» (з 25 кастрычніка да 18 лістапада 2023 года) у якасці дырэкцыі. Падчас конкурсу народная артыстка Рэспублікі Беларусь Тамара Міронава атрымала ўзнагароду як лаўрэат прэміі журы. 

З 13 да 23 мая Купалаўскі тэатр меў гонар стаць адным з арганізатараў ІІ Рэспубліканскага тэатральнага фестывалю «Перамога».

Таксама адсвяткавалі шмат знакавых дат. З юбілеем тут віншавалі Зінаіду Зубкову, Андрэя Зыля, Ірыну Ламака, Уладзіміра Рагаўцова. А вядомы спектакаль «Паўлінка» справіў сваё 80-годдзе. Цяпер купалаўцы рыхтуюцца радаваць сваю публіку новымі спектаклямі ў новым, юбілейным 105-м сезоне.

Маргарыта ЖЫГАР

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Жыццёвае крэда Сяргея Савіцкага

Жыццёвае крэда Сяргея Савіцкага

Першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама — пра сям'ю, любоў да Радзімы і бацькоўскія ўрокі.

Эканоміка

Час прыглядацца да крэдытаў

Час прыглядацца да крэдытаў

Пазыковыя сродкі зноў у пашане, бо рубель стабілізаваўся і заробкі растуць.