Вы тут

Разам ствараць прыгажосць


Стварэнне кветкавых кампазіцый да памятных дат ужо стала добрай традыцыяй жыхароў дома № 18 па сталічнай вуліцы Калініна. Так, у 2019-м напярэдадні святкавання 75-годдзя вызвалення Беларусі перакрыжаванне вуліц Кузьмы Чорнага і Калініна ўпрыгожыў цудоўны кветнік з ружамі, які красаваў усё лета. А сёлета ва ўнутраным дворыку з’явілася новая кампазіцыя, цэнтрам якой з’яўляецца альпійская горка ў асяроддзі кустоў і шматгадовых травяністых дэкаратыўных раслін. Знакавых дат, да якіх можна было прымеркаваць гэту падзею, у 2024-м шмат: 80-годдзе вызвалення Беларусі, 55-годдзе Першамайскага раёна і 65-годдзе дома № 18! Асабліва каштоўна, што ў стварэнні гэтага куточка рукатворнай прыгажосці ўдзельнічалі жыхары навакольных дамоў. Кожны дапамагаў чым мог: хтосьці перавозіў камяні і зямлю, хтосьці закупляў расліны, былі і тыя, хто дзяліўся саджанцамі са сваіх кветнікаў і дачных участкаў.


Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Энергетычны комплекс краіны гатовы да ацяпляльнага сезона

Энергетычны комплекс краіны гатовы да ацяпляльнага сезона

Заменена абсталяванне і падрыхтавана паліва.

Сілавыя структуры

Наталля Сахарчук: «Міліцыя цяпер адкрытая як ніколі»

Наталля Сахарчук: «Міліцыя цяпер адкрытая як ніколі»

Падраздзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў органаў унутраных спраў адзначаюць 40-годдзе з дня ўтварэння.

Парламент

Якія на сёння існуюць праблемы ў будаўнічай сферы?

Якія на сёння існуюць праблемы ў будаўнічай сферы?

Патрабаванні спрошчаны, адказнасць павышана.