Беларуская прадстаўніца веславання на каноэ Юлія Трушкіна ўдала стартавала на XXXIII летніх Алімпійскіх гульнях у Парыжы, паведамляе БелТА.
Днём чацвярга беларуска пачала выступленні на самай кароткай асабістай дыстанцыі ў жаночай каноэ-адзіночцы — 200-метроўцы. Трушкіна прыняла ўдзел у другім папярэднім заездзе, дзе таксама былі прадстаўлены вясляркі з Чылі, Калумбіі, Кітая, ЗША, Малдовы і Украіны. Для прамога праходу ў паўфінал патрабавалася заняць месца не ніжэйшае за другое, і з гэтай задачай Юлія справілася: наша спартсменка фінішавала другой з вынікам 46,15 сек. услед за амерыканкай Нэвін Харысан.
Паўфінальны заезд на Алімпійскім водным стадыёне з удзелам Трушкінай адбудзецца 10 жніўня. Таксама ў суботу барацьбу за выхад у фінал у мужчынскай байдарцы-адзіночцы на 1000 м павядзе наш Уладзіслаў Кравец.
Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч
І для свята, і для далейшага развіцця.
Аб сваёй рэалізацыі, рабоце і удзеле ў праекце «Звёздный путь» спявачка распавяла ў інтэрв’ю.