У Беларусі добра ведаюць чачэнскага паэта і перакладчыка, народнага пісьменніка Чачэнскай Рэспублікі Адама Ахматукаева. Ён не аднойчы наведваў Мінск, удзельнічаў у сустрэчах беларускіх і расійскіх пісьменнікаў. У перакладзе на беларускую мову ў серыі «Сябрына: паэзія народаў Расіі» надрукавана яго кніга вершаў.
Асобны складнік творчай дзейнасці Адама Ахматукаева — гэта праца над перакладамі беларускай паэзіі на чачэнскую мову. Дзякуючы яго намаганням у Грозным пабачыла свет кніга беларускай паэзіі. Вершы і паэмы Якуба Коласа, Янкі Купалы, Пімена Панчанкі, іншых класікаў і сучаснікаў надрукаваны ў самых розных чачэнскіх перыядычных літаратурна-мастацкіх і грамадска-палітычных выданнях.
Днямі чачэнскі літаратар адзначаны Граматай Саюза пісьменнікаў Беларусі — за вялікі ўклад у беларуска-чачэнскія літаратурныя сувязі.
Нагадаем, што плённа над прадстаўленнем беларускай літаратуры чытачам Чачэнскай Рэспублікі у Грозным працуюць яшчэ і Пецімат Пецірава, Руслан Кадзіеў. Раней шмат у гэтым накірунку зрабіла Лула Куні, галоўны рэдактар часопіса «Нана», на вялікі жаль, яна ўжо пайшла з жыцця.
Зараз новыя праекты, якія б прадстаўлялі чачэнскую літаратуру на беларускай мове, рыхтуюцца да рэалізацыі ў Мінску.
Кастусь Хадыка
Першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама — пра сям'ю, любоў да Радзімы і бацькоўскія ўрокі.
Пазыковыя сродкі зноў у пашане, бо рубель стабілізаваўся і заробкі растуць.