Вы тут

У Беларусі з улікам рапсу намалацілі больш за 6,6 млн тон збожжа


У Беларусі на 8 жніўня намалочана 5,559 млн т збожжавых і зернебабовых культур і 1,053 млн т азімага рапсу. Агульны валавы збор збожжа склаў больш як 6,6 млн.т. Аб гэтым БелТА паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.


Фота БелТА

У агульную скарбонку збожжа з улікам рапсу Мінская вобласць сабрала 1,785 млн.т, Брэсцкая — 1,489 млн.т, Гродзенская — 1,497 млн.т, Магілёўская — 697 тыс.т, Гомельская — 640 тыс.т, Віцебская — 503 тыс.т.

Працягваецца ўборка такіх культур, як зімовае жыта — 87,4 працэнта ад плана, яравы ячмень — 82,6 працэнта, пшаніца — 79,8 працэнта, авёс — 77,3 працэнта, трыцікале — 74,8 працэнта, зернебабовыя — 59,8 працэнта.%.

Уборка азімага ячменю і азімага рапсу завершана.

Паралельна з уборкай ідзе церабленне лёну. Выцераблена 39,1 тыс. га (87,3 працэнта плошчаў, якія падлягаюць уборцы).

Выбар рэдакцыі

Сельская гаспадарка

Манга і маракуя на ўласных сотках

Манга і маракуя на ўласных сотках

Навошта навукоўцы вывучаюць трапічныя культуры?

Медыя

Запушчаны мультымедыйны партал VІDEOBEL.BY

Запушчаны мультымедыйны партал VІDEOBEL.BY

Ён прапаноўвае грамадска-палітычны відэакантэнт, галоўныя навіны і ўсе тэлеканалы анлайн.

Гандаль

Чым сёлета здзівяць сельгаскірмашы?

Чым сёлета здзівяць сельгаскірмашы?

Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы — абавязковы атрыбут восені.