Вы тут

Лукашэнка ўнёс у парламент законапраект аб змякчэнні крымінальнай адказнасці па шэрагу злачынстваў


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўнёс у парламент законапраект «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці», рэалізаваўшы сваё канстытуцыйнае паўнамоцтва суб’екта права заканадаўчай ініцыятывы. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Распрацоўкай законапраекта займалася спецыяльна створаная пры Адміністрацыі Прэзідэнта рабочая група. З улікам установак кіраўніка дзяржавы, дадзеных 11 студзеня на нарадзе па асобных пытаннях удасканалення заканадаўства аб крымінальнай адказнасці, рабочая група правяла сістэмны аналіз нормаў крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага законаў. Па яго выніках выпрацаваны і рэалізаваны ў рамках законапраекта наступныя падыходы.

Перагледжаны санкцыі 97 складаў злачынстваў. З іх 65 складаў дапоўнены альтэрнатыўнымі больш мяккімі відамі пакаранняў (24 склады сёння ўтрымліваюць пазбаўленне волі як адзіна магчымае пакаранне). Яшчэ ў 32 склады ўнесены карэкціроўкі, у тым ліку для ліквідацыі дысбалансу ў санкцыях.

Узмацняецца гуманістычны складнік крымінальнага закона. Устанаўліваецца, што за няцяжкія злачынствы, учыненыя ўпершыню, жанчынам і адзінокім мужчынам, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў, а таксама непаўналетнім і інвалідам І групы пазбаўленне волі не прызначаецца. Выключэнне будуць складаць выпадкі, калі асоба здзейсніла злачынства экстрэмісцкай накіраванасці або звязанае з ужываннем гвалту. Аналагічныя правілы прадугледжаны ў частцы заключэння пад варту.

Пераводзяцца ў справы прыватна-публічнага абвінавачвання (узбуджаюцца па заяве пацярпелага) злачынствы аб парушэнні правілаў дарожнага руху, што пацягнула прычыненне шкоды блізкім сваякам або членам сям’і вінаватай асобы (ч. 2 арт. 317 КК). Дадзеная мера закліканая спрыяць унутрысямейнаму ўрэгуляванню канфлікту.

Законапраектам скарэкціраваны нормы пра адказнасць за нарказлачынствы. Прадугледжваюцца альтэрнатыўныя больш мяккія пакаранні ў выглядзе арышту на тэрмін да трох месяцаў за набыццё або захоўванне наркотыкаў (ч. 1 арт. 328 КК); абмежаванне свабоды за разавыя выпадкі іх збыту (ч. 2 арт. 328 КК). Адначасова скарачаецца ніжні памер пакарання за збыт наркотыкаў у складзе арганізаванай групы з 10 да 8 гадоў пазбаўлення волі (ч. 4 арт. 328 КК).

Адпаведныя меры дазволяць судам больш гнутка падыходзіць да пытанняў прызначэння пакарання з улікам грамадскай небяспекі злачынства і асобы вінаватага.

Далейшая работа над законапраектам будзе ажыццяўляцца на пляцоўцы парламента.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Жыццёвае крэда Сяргея Савіцкага

Жыццёвае крэда Сяргея Савіцкага

Першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама — пра сям'ю, любоў да Радзімы і бацькоўскія ўрокі.

Эканоміка

Час прыглядацца да крэдытаў

Час прыглядацца да крэдытаў

Пазыковыя сродкі зноў у пашане, бо рубель стабілізаваўся і заробкі растуць.