Па словах старшыні Гродзенскага аблвыканкама, вобласць дэманструе ўпэўнены рост. Унутраны рэгіянальны прадукт за паўгода вырас на 7,5%, двходы кансалідаванага бюджэта павялічыліся амаль на 20%, больш чым на 10% выраслі рэальныя даходы насельніцтва. Чысты прыбытак эканомікі павялічыўся больш чым на 10% і склаў 1,2 мільярда рублёў.
Негледзячы на геапалітычную нестабільнасць, вобласць змагла дыверсіфіцыраваць экспарт. На фоне зніжэння паставак у краіны Еўрасаюза паказчыкі экспарта выраслі амаль на два працэнта за кошт краін «дальняй дугі». Станоўчае сальда склалася ў памеры 600 мільёнаў долараў.
І хаця эканоміка рэгіёна ў цэлым працуе эфектыўна, ёсць і праблемныя пытанні. Як зазначыў губернатар, за цякучыя шэсць месяцаў варта прывесці ў адпаведнасць з планамі работу будаўнічай галіны, якая пакуль што не дацягвае да ўзроўню мінулага года. Таксама ёсць пытанні па інвестыцыях у асноўны капітал. На сённяшні дзень яны не адпавядаюць планавым заданням.
— Рэалізаваны маштабныя інвестпраекты, у прыватнасці, будаўніцтва атамнай станцыі, а таксама новага сучаснага шклозавода. Разам з тым, стаіць задача запуска новага інвестыцыйнага цыкла і мы павінны не аглядвацца на тое, што зроблена, а на падставе гэтай высокай базы забяспечыць далейшае развіццё рэгіёна. Тым больш, што новых праектаў у інвестыцыйным партфелі вобласці дастаткова. Мы будзем аналізаваць кожны з іх, глядзець, што тармазіць іх развіццё і аператыўна прымаць рашэнні па іх далейшай рэалізацыі, — зазначыў губернатар.
У пасяджэнні аблвыканкама прынялі ўдзел кіраўнікі і прадстаўнікі Дзяржкантролю рэспублікі, Мытнага камітэта Беларусі, канцэрнаў «Белнафтахім» і «Белдзяржхарчпрам», у рэжыме анлайн прысутнічалі міністр фінансаў, дэпутаты палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, прадстаўнікі абласной вертыкалі.
Маргарыта УШКЕВІЧ
Фота аўтара і БелТА
Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч
І для свята, і для далейшага развіцця.
Аб сваёй рэалізацыі, рабоце і удзеле ў праекце «Звёздный путь» спявачка распавяла ў інтэрв’ю.