У пачатку тыдня, 5 жніўня, споўнілася 30 гадоў з дня ўтварэння Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. Юбілейная дата стала добрай нагодай адзначыць дасягненні супрацоўнікаў медыяхолдынга. Ганаровыя граматы і падзякі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь тэлевізіёншчыкам уручыў намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Пярцоў.
Узнагароджанне прайшло ў сценах Белтэлерадыёкампаніі. Ва ўрачыстай атмасферы Уладзімір Пярцоў перадаў Івану Эйсманту віншавальныя адрасы з нагоды 30-годдзя медыяхолдынга ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі і Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрыя Крутога. Сваё віншаванне таксама накіраваў і Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Сергяенка.
«Усцешна, што імя нашай краіны ўпрыгожвае назвы тэлеканалаў грамадска-палітычнага, сямейнага, культурнага, спартыўнага і міжнароднага вяшчання. Усе разам і кожны паасобку яны выхоўваюць і натхняюць свайго гледача на добрыя і карысныя пачынанні», — гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнта.
У сваім выступленні Уладзімір Пярцоў таксама цёпла павіншаваў калектыў Белтэлерадыёкампаніі з 30-годдзем і пажадаў новых творчых перамог: «У нас ёсць любоў да нашай Радзімы і праўда, якую мы ўмела даносім да нашай аўдыторыі і, як паказалі нядаўнія замеры, да аўдыторыі і замежных дзяржаў, якія таксама вельмі сумуюць па праўдзе».
Грамат і падзяк Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь удастоіліся Вольга Шлягер, Ала Вярэніч, Іна Станіслаўчык і Кацярына Круталевіч. Жадаем калегам плённай працы і скарэння новых прафесійных вяршынь.
Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.