Вы тут

Пекін стаў самым папулярным летнім турыстычным напрамкам у Кітаі


Пекін узначаліў рэйтынг самых папулярных летніх турыстычных напрамкаў у Кітаі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Гэтым летам у сталіцы Кітая адменены патрабаванні па браніраванні месцаў для большасці асноўных турыстычных славутасцяў і запушчаны спецыяльныя летнія мерапрыемствы для турыстаў, што яшчэ больш ажывіла мясцовы турыстычны рынак. Галоўныя пекінскія славутасці поўныя наведнікаў. Асабліва яны прывабліваюць маладых турыстаў, якія іх наведваюць з адукацыйнай мэтай.

Акрамя таго, Пекін застаўся адным з самых прывабных гарадоў сярод замежных турыстаў. У горадзе назіраецца прыкметны рост колькасці замежнікаў. Неверагодную актыўнасць турыстычнага рынку Пекіна ў летні сезон пацвярджаюць даныя некалькіх турыстычных платформ. Па звестках кітайскай інтэрнэт-кампаніі Meituan, кітайская сталіца стала самым наведвальным горадам у краіне ў ліпені. За апошні месяц рэзка ўзраслі колькасць прададзеных білетаў у пекінскія славутасці, колькасць наведвальнікаў, а таксама колькасць браніравання турыстычнага жылля, уключаючы гатэлі і гасцявыя дамы.

Паводле падлікаў платформы Qunar, у топ-10 папулярных славутасцяў на лета ўвайшлі пяць пекінскіх, у тым ліку забаўляльны комплекс Universal Beijing Resort, участак Вялікай кітайскай сцяны Бадалін, Летні імператарскі палац (парк Іхэюань), музей Гугун і Нацыянальны музей Кітая.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч

Культура

Радміла Рыбакова: «Важна заставацца чалавекам»

Радміла Рыбакова: «Важна заставацца чалавекам»

Аб сваёй рэалізацыі, рабоце і удзеле ў праекце «Звёздный путь» спявачка распавяла ў інтэрв’ю.