Вы тут

«Звязду» наведала Ядвіга Юферава


Ядвіга Браніславаўна Юферава, якая працуе намеснікам галоўнага рэдактара «Российской газеты», — часты госць у Беларусі. І гэта зразумела. Нарадзілася на Гродзеншчыне, у Іўі. Удзячныя землякі даўно прысвоілі ёй званне «Ганаровы грамадзянін Іўя». Ядвіга Браніславаўна — шчыры, руплівы арганізатар сяброўства народаў Беларусі і Расіі, а фактычна — проста руплівы памагаты ўсім землякам у асветніцкіх, адукацыйных справах і праектах. Дзякуючы яе намаганням сотні педагогаў-русістаў па праву ацэнены ў Міжнародным Пушкінскім конкурсе. Ядвіга Юферава — і генератар ідэі яго правядзення, і шматгадовы старшыня яго аргкамітэта. 


У свой чарговы прыезд у Мінск заслужаны работнік культуры Расійскай Федэрацыі Ядвіга Юферава наведала рэдакцыю парламенцкай і ўрадавай газеты «Звязда», сустрэлася з кіраўніцтвам выдавецкага дома «Зязда». Размова ішла пра творчае супрацоўніцтва на ніве беларускай культуры, кнігавыдання. Ядвіга Браніславаўна з цікавасцю пазнаёмілася з кніжнай прадукцыяй выдавецкага дома «Звязда», з тымі праектамі, якія спрыяюць шырокаму знаёмству з беларускай літаратурай у Расіі і свеце. Вядомая журналістка, чые дарогі ў медыя пачыналіся з працы ў «Знамя юности», падзялілася сваім вопытам арганізацыі газетнага супрацоўніцтва з вядомымі расійскімі пісьменнікамі, падказала розныя тэматычныя абсягі ў гэтым накірунку. 

З цікавасцю публіцыстка адкрыла для сябе кніжны праект Саюза пісьменнікаў Беларусі і выдавецтва «Аверсэв» — серыю «Сучасная беларуская літаратура». Размова ў «Звяздзе» таксама ішла пра асвятленне беларуска-расійскіх літаратурных сувязяў на старонках «Российской газеты». 

Кастусь ХАДЫКА

Фота Кацярыны УРБАН

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Жыццёвае крэда Сяргея Савіцкага

Жыццёвае крэда Сяргея Савіцкага

Першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама — пра сям'ю, любоў да Радзімы і бацькоўскія ўрокі.

Эканоміка

Час прыглядацца да крэдытаў

Час прыглядацца да крэдытаў

Пазыковыя сродкі зноў у пашане, бо рубель стабілізаваўся і заробкі растуць.