Вы тут

Выдадзены спеўнік для дзяцей


Творчая біяграфія кампазітара Алега Чыркуна, які нарадзіўся ў Мінску ў 1942 годзе, — сведчанне надзвычайнай увагі да беларускага мастацкага слова. Алег Міхайлавіч — аўтар музыкі да песняў на словы Ніны Загорскай, Уладзіміра Скарынкіна, Валянціна Мысліўца, Петруся Броўкі, Валянціна Лукшы і іншых беларускіх паэтаў.


Кампазітар стварыў оперу для дзяцей, напісаў музыку да казкі «Бег Бай», ён з’яўляецца аўтарам народнай-музычнай камедыі «Калі заспявае певень» (лібрэта належыць Георгію Марчуку), кантат «Піянерскі збор», «Вясна-красна», трыпціхаў для хору а капэла «Не вярнулі дарогі» і «Ружы бяссмерця», сімфанічных паэм, вакальных цыклаў, рамансаў. А яшчэ Алег Чыркун — стваральнік музыкі да драматычных спектакляў, а таксама да тэлеспектакля «Новая зямля». 

Шырокую палітру працы кампазітара паказвае і новы песенны зборнік — «Песні для дзяцей». Разам сабраны наступныя творы — ноты і словы — песні «Зіма», «Раніца вясною» (вершы Якуба Коласа), «Пралеска» (словы Веры Вярбы), «Ручаёк» (тэкст напісаны Алесем Бадаком), «Бяседная» (словы Максіма Багдановіча«), «Дудачка» (верш Змітрака Бядулі), «Пра мышку і кніжку» (словы Івана Муравейкі), «Цымбалы» (верш Эдзі Агняцвет), «Радзіма Беларусь» (словы Міхася Пазнякова) і інш. 

Несумненна, такое выданне, як «Песні для дзяцей», надзвычай патрэбнае для музычных і агульнаадукацыйных школ, для самых розных дзіцячых мастацкіх калектываў. Вось толькі наклад гэтага песеннага зборніка Алега Чыркуна — усяго толькі... 47 экзэмпляраў. 

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч

Культура

Радміла Рыбакова: «Важна заставацца чалавекам»

Радміла Рыбакова: «Важна заставацца чалавекам»

Аб сваёй рэалізацыі, рабоце і удзеле ў праекце «Звёздный путь» спявачка распавяла ў інтэрв’ю.