Вы тут

У правінцыі Цзянсу актыўна развіваюць «лотасавую эканоміку»


Павет Гуанчан, што ў правінцыі Цзянсу (Паўднёва-Усходні Кітай), нарошчвае эканамічны патэнцыял за кошт вырошчвання белага лотаса, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»


Агульная плошча палёў белага лотаса ў павеце складае 110 тысяч му (звыш 7,3 тысячы гектараў), а гадавы сукупны кошт прадукцыі з гэтай расліны перавышае 3,6 мільярды юаняў (495,3 млн. долараў). Гуанчан, які мае больш за 1300-гадовую гісторыю вырошчвання белага лотаса, са старажытных часоў славіўся вытворчасцю насення гэтай расліны вышэйшай якасці. У павеце быў створаны шэраг інстытутаў даследаванняў белага лотаса, якія прадстаўляюць падтрымку ў вывучэнні дадзенай расліны і развіцці «лотасавай эканомікі». Варта асабліва адзначыць, што шляхам асаблівай селекцыі Гуанчану ўдалося вывесці новы сорт белага лотаса, які зараз шырока вырошчваецца на тэрыторыях краіны.

Зараз Гуанчан лідзіруе сярод паветаў Кітая па плошчы вырошчвання белага лотаса і аб’ёме вытворчасці яго насення. Штогод тут вырабляецца 9 тысяч тон насення коштам больш за 800 мільёнаў юаняў (звыш 110 млн. долараў). Павет стаў найбуйнейшым у краіне цэнтрам даследаванняў, вытворчасці і размеркавання насення белага лотаса, а таксама цэнтрам фарміравання цэн.

Тут працуюць 24 прадпрыемствы, якія спецыялізуюцца на распрацоўцы і перапрацоўцы прадукцыі з лотаса. Больш за тое, павет зарэгістраваў больш за 200 уласных гандлёвых марак. Асартымент прадукцыі з белага лотаса, якая вырабляецца Гуанчанам, налічвае каля 150 найменняў, уключаючы сушанае насенне, прадукты з насення і кораня лотаса, лекавыя прэпараты, свежыя кветкі лотаса, расаду і сувенірную прадукцыю.

Акрамя таго, павет прыкладае намаганні для развіцця сельскага турызму, прыцягваючы турыстаў лотасавымі палямі і яркімі мерапрыемствамі. Сёлета за студзень-май Гуанчан наведала 3,35 мільёна турыстаў, а сукупны даход ад турызму склаў каля 2,1 мільярда юаняў (амаль 290 млн. долараў).

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч

Культура

Радміла Рыбакова: «Важна заставацца чалавекам»

Радміла Рыбакова: «Важна заставацца чалавекам»

Аб сваёй рэалізацыі, рабоце і удзеле ў праекце «Звёздный путь» спявачка распавяла ў інтэрв’ю.