Міністэрства працоўных рэсурсаў і сацыяльнага забеспячэння КНР апублікавала спіс 19 новых прафесій, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У яго ўвайшлі адміністратар па інтэлектуальнай эксплуатацыі і тэхнічным абслугоўванні воблачных сетак, спецыяліст па прымяненні генератыўных сістэм штучнага інтэлекту, аператар росту карыстальнікаў, інтэрнэт-вядучы і інш. Акрамя гэтага, ведамства таксама ўнесла 28 новых відаў дзейнасці, у тым ліку рэкрутары для анлайн-трансляцый, у Нацыянальны кодэкс прафесійнай класіфікацыі Кітая.
Палова з 19 новых прафесій шчыльна звязана з прадукцыйнымі сіламі новай якасці. Пастаяннае з’яўленне новых відаў дзейнасці адлюстроўвае змяненні ў эканамічным і сацыяльным развіцці, новыя тэндэнцыі. Гэтыя прафесіі задавальняюць патрэбы ў вытворчасцях, якія зараджаюцца, а таксама адкрываюць больш магчымасцяў для працаўладкавання.
Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч
І для свята, і для далейшага развіцця.
Аб сваёй рэалізацыі, рабоце і удзеле ў праекце «Звёздный путь» спявачка распавяла ў інтэрв’ю.