Да плюс 28 градусаў і дажджы з навальніцамі прагназуюцца ў Беларусі 10 жніўня. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У суботу будзе пераменная воблачнасць. Месцамі, а раніцай і днём у Віцебскай і Магілёўскай абласцях на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём у некаторых раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Вецер паўднёва-заходні, заходні 4–9 м/с, днём месцамі парывы ўзмоцняцца да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 11-17, днём — плюс 22-28 градусаў.
Аб усіх тонкасцях працаўладкавання моладзі расказалі спецыялісты.
Сімвал яднання і незвычайны падарунак для Прэзідэнта.
«Калі людзі кажуць: „У мяне няма часу, каб займацца любімай справай“, мне хочацца запярэчыць, што хутчэй няма жадання».