Вы тут

Летні гастрафэст «Іўеўскі памідор» пройдзе 10 жніўня


Гасцей і ўдзельнікаў чакае конкурс на лепшы тэматычны касцюм «Чэры-2024», дзіцячае шоу «Тамаці-паці», водны конкурс «Плаў-тамат», розыгрыш латарэі «Шчасліўчык «Іўеўскага памідора», адбудзецца фестываль фарбаў, пенная вечарынка, фаер-шоу. Будзе падрыхтавана некалькі эстрадных канцэртаў на пляцоўках гарада, рамеснікі прадставяць свае творы, будзе працаваць палявая кухня, павільёны грамадскага харчавання, дзіцячыя пляцоўкі і іншыя лакацыі. 


І, вядома, цвіком праграмы стане бітва памідорамі «Іўе-дэ-таматэйра». Гэта шоу выклікае інтарэс як у дзяцей, так і дарослых. У якасці «зброі» ў ход ідуць самыя спелыя таматы. Як правіла, іх нарыхтоўваюць да сотні кілаграм. У бітве прымаюць удзел дзве каманды, кожны ўдзельнік імкнецца як мага больш разоў трапіць у цэль. 

А пачнецца галоўнае свята Іўеўшчыны з тэатралізаванага шэсця. Маршрут бярэ пачатак з цэнтра культуры і завершыцца на набярэжнай мясцовага вадаёма, дзе і адбудзецца ўрачыстае адкрыццё фестываля. Сёлета свята прыстасавана да юбілейнай даты — 630-годдзя з часоў першага летапіснага ўспаміну паселішча. Як расказалі ў аддзеле ідэалогіі Іўеўскага райвыканкама, да гэтай даты ў горадзе прынята шэраг мераў па навядзенні парадку не толькі ў цэнтры, але і ў дварах жыхароў і прыдамавых тэрыторыях. Актыўную дапамогу ў гэтым аказалі студэнцкія атрады. Дарэчы, на працягу жніўня ўдзельнікі студатрадаў будуць працаваць на зборы памідораў у адной з фермерскіх гаспадарак Іўеўскага раёна. 

Адным з сімвалаў брэндавага свята «Іўеўскі памідор» стане вялізны таматны бутэрброд, які гатуюць супрацоўнікі раённай бібліятэкі. Напрыклад, летась яго даўжыня склала 7 метраў 81 сантыметр, што пацверджана спецыяльным сертыфікатам. Якім будзе памер цуда-бутэрброда летась, пакуль невядома. Аб гэтым можна будзе даведацца толькі падчас гастрафэста. Гаспадары будуць бясплатна частаваць сваім вырабам усіх наведвальнікаў свята. 

Таксама падчас фестываля будуць падведзены вынікі фотаканкурса «Я і Памідор». Пераможцы самых крэатыўных здымкаў атрымаюць памятныя падарункі. 

Маргарыта УШКЕВІЧ

Фота з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч

Культура

Радміла Рыбакова: «Важна заставацца чалавекам»

Радміла Рыбакова: «Важна заставацца чалавекам»

Аб сваёй рэалізацыі, рабоце і удзеле ў праекце «Звёздный путь» спявачка распавяла ў інтэрв’ю.