Вы тут

Маладыя педагогі Мінскай вобласці 17 жніўня паўдзельнічаюць у велапрабегу


Маладыя педагогі Мінскай вобласці 17 жніўня паўдзельнічаюць у велапрабегу па Чэрвеньскім раёне. Аб гэтым БелТА расказалі ў галоўным упраўленні па адукацыі Мінскага аблвыканкама.


Фота БелТА

«Трэці абласны велапрабег маладых спецыялістаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці прысвечаны Году якасці і 80-годдзю з дня вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гэты дзень у Чэрвеньскім раёне збяруцца супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, маладыя спецыялісты, кіраўнікі ўстаноў адукацыі вобласці, якія прадстаўляюць усе раёны Міншчыны і горад Жодзіна», — распавялі ў галоўным упраўленні.

Стартуюць яго ўдзельнікі ад СШ № 3 Чэрвеня, праедуць вёскі Майзорава, Наваселле, а затым зробяць прыпынак на мемарыяльным комплексе «Папова Града», дзе адбудзецца мітынг.

У рамках мерапрыемства таксама пройдзе дыялогавая пляцоўка «Моладзь — знак якасці краіны», а завершыцца яно працоўнай вахтай — сумеснай закладкай алеі.

У 2024/2025 навучальным годзе ў школы Мінскай вобласці прыйдуць на першае рабочае месца больш за 800 маладых спецыялістаў.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч

Культура

Радміла Рыбакова: «Важна заставацца чалавекам»

Радміла Рыбакова: «Важна заставацца чалавекам»

Аб сваёй рэалізацыі, рабоце і удзеле ў праекце «Звёздный путь» спявачка распавяла ў інтэрв’ю.