Вы тут

У Кітаі з крэматорыяў выкралі 4 тыс. цел для вырабу пратэзаў


У Кітаі злачынная група выкрала з крэматорыяў і медыцынскіх лабараторый каля 4 тыс. цел для вырабу медыцынскіх пратэзаў. Як паведаміла газета South China Morning Post, зламыснікі зарабілі на нелегальным бізнесе па продажы касцяных тканін каля 380 млн юаняў (каля $ 53 млн), паведамляе ТАСС. 


Юрыст І Шэнхуа паведаміў, што паліцыя горада Тайюань (правінцыя Шаньсі) расследуе справу аб масавых крадзяжах чалавечых астанкаў для вырабу алагенных пратэзаў. Паводле яго даных, кампанія Shanxi Aorui Biomaterials незаконна скупляла целы і канечнасці ў правінцыях Сычуань і Шаньдун, а таксама ў Гуансі-Чжуанскім аўтаномным раёне.

Як адзначыў ён, паліцыя канфіскавала 18 тон костак і больш за 34 тыс. гатовых або практычна завершаных пратэзаў. Яго крыніцы таксама паказалі, што генеральны дырэктар Shanxi Aorui Biomaterials па прозвішчы Су даў прызнальныя паказанні аб выкраданні больш за 4 тыс. чалавечых целаў з крэматорыяў правінцый Юньнань, Гуйчжоў і Сычуань, а таксама горада Чунцын. Супрацоўнікі крэматорыяў расчлянялі целы для транспарціроўкі і далейшай апрацоўкі. Сярод пастаўшчыкоў чалавечых астанкаў таксама лічыцца Цэнтр вывучэння печані пры бальніцы Універсітэта Ціндао (правінцыя Шаньдун).

Паводле інфармацыі юрыста, за ўдзел у злачыннай схеме па гэтай справе ўвогуле затрымана 75 падазроных.

Прадстаўнік пракуратуры горада Тайюань пацвердзіў, што ўлады вядуць расследаванне па справе аб «выкраданні і перапродажы астанкаў для атрымання прыбытку», аднак адмовіўся прадставіць больш дэталяў, спаслаўшыся на «заблытанасць справы».

Звычайна алагенныя пратэзы вырабляюцца з касцявога матэрыялу пацыентаў, якія праходзяць розныя хірургічныя аперацыі, напрыклад па замене тазасцегнавага сустава. Аднак выняцце касцяных тканін для гэтых мэт павінна адбывацца з іх згоды.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Як трапіць у студатрад і атрымаць там новую спецыяльнасць?

Як трапіць у студатрад і атрымаць там новую спецыяльнасць?

Аб усіх тонкасцях працаўладкавання моладзі расказалі спецыялісты.

Грамадства

Чым захапіў патрыятычны форум «Калі мы адзіныя»

Чым захапіў патрыятычны форум «Калі мы адзіныя»

Сімвал яднання і незвычайны падарунак для Прэзідэнта.

Сям'я і дэмаграфія

Алеся Кузняцова: Любыя падзеі — гэта вынік выбару

Алеся Кузняцова: Любыя падзеі — гэта вынік выбару

«Калі людзі кажуць: „У мяне няма часу, каб займацца любімай справай“, мне хочацца запярэчыць, што хутчэй няма жадання».