Авен. Не час для дэманстрацыі сваіх амбіцый. Самаўпэўненасць таксама можа апынуцца лішняй, не будзьце празмерна патрабавальныя да навакольных. Пастарайцеся зразумець блізкіх і іх запыты. У гэты тыдзень не рэкамендуецца звязваць сябе якімі-небудзь абяцаннямі — хутчэй за ўсё, вы не зможаце іх выканаць па аб’ектыўных прычынах. Пятніца будзе ўдалай для навуковай, творчай ці іншай інтэлектуальнай працы. У нядзелю пастарайцеся звесці да мінімуму кантакты, яны пагражаюць аказацца занадта стомнымі.
Цялец. Надыходзіць час, спрыяльны для рашучых дзеянняў, перамен і дакладнага планавання будучых падзей. Так што не бойцеся ставіць вялікія мэты і пралічваць сітуацыю на некалькі крокаў наперад. У чацвер магчымыя новыя карысныя знаёмствы, пры неабходнасці можаце разлічваць на падтрымку сяброў. Да канца тыдня зменшыце нагрузку на рабоце да мінімуму, не прызначайце важных сустрэч. У нядзелю пастарайцеся захоўваць раўнавагу і не раздражняцца з-за блізкіх людзей.
Блізняты. Надыходзіць тыдзень даволі ўдалы ў эмацыянальным плане. Адчуеце радасць і раўнавагу. Будзеце як ніколі лёгкія на ўздым, так што падарожнічайце, размаўляйце, сустракайцеся. У пятніцу падумайце, што вы хацелі б змяніць, вельмі хутка ў вас з’явіцца такая магчымасць. Будзеце акружаныя клопатам і любоўю.
Рак. Пачаць варта з перамогі над лянотаю. Калі яна атрымаецца, то вынікі тыдня дазволяць адчуць задавальненне. Многія справы зрушацца з мёртвай кропкі. Пачне карэнным чынам наладжвацца сітуацыя на рабоце, узрастуць прыбыткі, палепшыцца асабістае жыццё, нават павысіцца жыццёвы тонус. Так што будзьце больш актыўнымі.
Леў. Новыя ідэі і планы лепш старанна прааналізаваць, звярнуць увагу на недахопы і выправіць іх і толькі пасля гэтага пачаць ажыццяўленне. Тыдзень будзе вельмі насычаным: верагодныя знаёмствы, сустрэчы, паездкі, паступленне вялікай колькасці новай інфармацыі. Не спрабуйце браць удзел ва ўсім і спрабаваць выкарыстоўваць усе магчымасці адразу. Расстаўце прыярытэты.
Дзева. Тыдзень можа пачацца з прыемных сюрпрызаў. Выкарыстоўвайце водпуск для змены абстаноўкі, забудзьцеся на некаторы час пра справы і клопаты, яны могуць пачакаць. Будзьце ўважлівыя, ёсць рызыка пакінуць у парыве творчага натхнення вадзіцельскія правы дома ці не павіншаваць блізкага сябра з днём нараджэння. Найбольш спрыяльным днём на гэтым тыдні будзе для вас пятніца.
Шалі. Трэба даводзіць да завяршэння практычна ўсе пачатыя справы менавіта на гэтым тыдні. Не адкладвайце нічога на пасля. У асабістым жыцці магчымыя глабальныя перамены. Вашы жаданні пачынаюць ажыццяўляцца. Прыток сіл дазволіць у літаральным сэнсе звергнуць горы, могуць увасобіцца ў жыццё нават самыя смелыя мары. Галоўнае — не сумнявайцеся, бо многае залежыць ад вас.
Скарпіён. Вам неабходна не адхіляцца ад вызначанага і праверанага курсу. Можаце дасягнуць бліскучых вынікаў на рабоце, ваш аўтарытэт узрасце, можна спадзявацца на адчувальны прыбытак. Вас чакае кар’ерны рост. Менавіта цяпер можаце паспець шмат і давесці да завяршэння важныя справы і праекты, аднак эмацыянальная збалансаванасць вам не пашкодзіць. Дапамажыце сваім блізкім у хвалюючых для іх пытаннях і гэтым вы зробіце добрую справу не толькі ім, але і сабе.
Стралец. Работа можа запатрабаваць дадатковых намаганняў, таму лепш адразу вырашыць для сябе, з якім яе аб’ёмам вы можаце рэальна справіцца, і ні ў якім разе не згаджацца на павелічэнне гэтага ліміту. Не затрымлівайцеся на дробных задачах, а засяродзьцеся на больш глабальных мэтах. Не шкадуйце часу і сіл на праверку надзейнасці новых партнёраў, толькі тады ёсць сэнс пачынаць супольную дзейнасць. Поспех могуць прынесці новыя ідэі і кантакты, у той жа час паспрабуйце пазбягаць непатрэбных, пустых сустрэч.
Казярог. На гэтым тыдні вас могуць адолець рэўнасць і раздражняльнасць. Не спрабуйце вырашыць свае і чужыя праблемы адначасова, інакш да канца тыдня адчуеце заняпад сіл. Вы доўга ўтойвалі свае здольнасці, прыйшоў час адкрыць іх для навакольных — яны будуць проста ўзрушаны. У пятніцу дакладна фармулюйце свае мэты ў размове, гэта будзе вельмі важна. Дапамагайце сябрам і сваякам па меры магчымасці, але пакідайце сілы і для сябе.
Вадаліў. Забудзьцеся, нарэшце, пра працоўныя праблемы. Вас чакае адпачынак, а вы ўсё яшчэ па самыя вушы ў справах. Майце на ўвазе, што вельмі многае з таго, што вы пажадаеце на гэтым тыдні, можа спраўдзіцца, так што варта быць асцярожней у сваіх жаданнях. Або хоць бы сачыць за выразнасцю фармулёвак. Вучыцеся сумяшчаць старое і новае, адкідваючы ўсё лішняе. У выхадныя можаце выдатна правесці час з сябрамі там, дзе адчуеце сябе душой кампаніі.
Рыбы. На гэтым тыдні вы паступова вырашыце практычна ўсе назапашаныя справы, але могуць дадацца новыя праблемы. Усе сюрпрызы, прыемныя і не вельмі, будуць у асноўным звязаны з работай. Вам неабходна супакоіцца і засяродзіцца на найважнейшым, пры гэтым не выпускайце з-пад увагі дробязяў. Паспрабуйце аддаць увагу дзецям і засцерагчы іх ад імпульсіўных і неабдуманых учынкаў. Вас могуць наведаць арыгінальныя ідэі, якія пажадана дзе-небудзь зафіксаваць.
Аб усіх тонкасцях працаўладкавання моладзі расказалі спецыялісты.
Сімвал яднання і незвычайны падарунак для Прэзідэнта.
«Калі людзі кажуць: „У мяне няма часу, каб займацца любімай справай“, мне хочацца запярэчыць, што хутчэй няма жадання».