Па пятніцах з 17 да 20 на цэнтральнай пляцоўцы парка гучыць музыка, у асноўным хіты-80-х. «Сіні-сіні іней», «Хто табе сказаў», «Музыка нас звязала» і іншыя папулярныя шлягеры гучалі ў парку яшчэ і таму, што ўдзел у танцах прымалі ў асноўным людзі пенсійнага ўзросту. Арганізатарамі дыскатэкі для суперстар з’яўляецца ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Маскоўскага раёна г. Мінска». Добрую справу задумалі сацработнікі для жыхароў свайго і Кастрычніцкага і Фрунзенскага раёнаў. Летнімі вечарамі па пятніцах тут ствараецца атмасфера настальгіі, сяброўства і аптымізму.
У самім парку таксама панавала атмасфера камфортнага адпачынку. У вялікім, у выглядзе замка Гульнявым гарадку, у скейтпарку (гэтыя лакацыі адкрылі вясной гэтага года) і на ўсёй тэрыторыі, асабліва ля ратонды і на берагах мясцовай Мухлі было шматлюдна. У парку знаходзіцца выток ракі Лошыца, а невялікі водны ўчастак у выглядзе азярца ў народзе дагэтуль называюць Мухлей.
Ландшафтныя зоны парка вельмі прыгожыя, яго нездарма называюць аазісам Паўднёвага Захаду і Малінаўкі. Інфраструктура для адпачынку тут таксама на вышыні! Не выпадкова Парк Паўлава з’яўляецца папулярным месцам адпачынку для мінчан і гасцей сталіцы.
Аляксандр ГРЫГОР’ЕЎ
Фота аўтара
Ён прапаноўвае грамадска-палітычны відэакантэнт, галоўныя навіны і ўсе тэлеканалы анлайн.
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы — абавязковы атрыбут восені.