Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Кеніі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 8 жніўня № 582 «Аб аказанні гуманітарнай дапамогі Рэспубліцы Кенія і Рэспубліцы Зімбабвэ», якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале, паведамляе БелТА.
Дакументам даручана Міністэрству па надзвычайных сітуацыях, Міністэрству аховы здароўя, Беларускаму дзяржаўнаму канцэрну харчовай прамысловасці «Белдзяржхарчпрам» забяспечыць выпуск, водпуск, афармленне матэрыяльных каштоўнасцей для аказання гуманітарнай дапамогі Кеніі.
У пераліку — каля 20 пазіцый на агульную суму больш як Br638 тыс. Гэта мясныя кансервы, медыцынскія прэпараты, пюрэ з ягад, садавіна, сухафрукты.
Міністэрству транспарту і камунікацый і Міністэрству па надзвычайных сітуацыях даручана забяспечыць арганізацыю дастаўкі гуманітарнай дапамогі ў Кенію. Дастаўка грузу ажыццяўляецца ААТ «Авіякампанія Трансавіяэкспарт».
Гэтым дакументам унесены і некаторыя змяненні ў пастанову Савета Міністраў ад 28 мая 2024 года нумар 382 «Аб аказанні гуманітарнай дапамогі Рэспубліцы Зімбабвэ». Так, устаноўлена, што дастаўка дапамогі ў Зімбабвэ ажыццяўляецца ААТ «Авіякампанія Трансавіяэкспарт».
Пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.
Аб усіх тонкасцях працаўладкавання моладзі расказалі спецыялісты.
Сімвал яднання і незвычайны падарунак для Прэзідэнта.
«Калі людзі кажуць: „У мяне няма часу, каб займацца любімай справай“, мне хочацца запярэчыць, што хутчэй няма жадання».