Індэкс спажывецкіх цэн (ІСЦ) на харчовыя тавары па сталіцы ў ліпені 2024 г. склаў 99,4% у параўнанні з папярэднім месяцам. Больш заўважна патаннела гародніна і садавіна, паведамляе Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінска.
Узровень цэн на гародніну і садавіну за месяц знізіўся на 8,1%, на алей — на 4,1%. У той жа час ён падрос на макаронныя вырабы (2,2%) і каву (3%).
На нехарчовыя тавары ІСЦ склаў 100,4%. Пры гэтым ліпеньскія цэны на шпалеры дадалі 5%, на ювелірныя вырабы — 1,7%, на халадзільнікі — 1,1%. Але галантарэя патаннела на 1,8%.
ІСЦ на паслугі склаўся 100,1%. Аднак па асобных пазіцыях дынаміка цэн адрозніваецца. Медыцынскія паслугі і паслугі чыгуначнага транспарту сталі больш даступнымі на 4,4 і 2,3% адпаведна, а паслугі міжнароднага турызму і бытавыя — даражэй на 8 і 0,6%.
У ліпені 2024 г. да аналагічнага леташняга перыяду індэкс цэн на харчовыя тавары склаў 105,7%, на нехарчовыя — 105,1%, на паслугі — 106,2%.
Аб усіх тонкасцях працаўладкавання моладзі расказалі спецыялісты.
Сімвал яднання і незвычайны падарунак для Прэзідэнта.
«Калі людзі кажуць: „У мяне няма часу, каб займацца любімай справай“, мне хочацца запярэчыць, што хутчэй няма жадання».