Беларускі байдарачнік Уладзіслаў Кравец выйшаў у фінал XXXIII летніх Алімпійскіх гульняў у Парыжы, паведамляе БелТА.
У спаборніцтвах на Алімпійскім водным стадыёне Кравец быў прадстаўлены на дыстанцыі 1000 м сярод байдарак-адзіночак. Упершыню на мясцовы вяслярны канал беларус выйшаў 7 жніўня, калі заняў другое месца ў папярэднім заездзе і напрамую адабраўся ў этап 1/2 фіналу.
Сёння ў сваім паўфінале Уладзіслаў сапернічаў з сямю веслярамі — на коне стаялі чатыры пуцёўкі ў вырашальны заезд. Кравец фінішаваў з чацвёртым вынікам і выйшаў у фінал, які адбудзецца ў 14:20 па мінскім часе.
Што змяняецца для аматараў сродкаў персанальнай мабільнасці?
Пенсіі працоўным — без абмежаванняў, дадатковая падтрымка — сем’ям.
Традыцыя Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.