Прэзідэнтам Беларусі дадзены ўказанні на ўзмацненне групоўкі войскаў на Гомельскім і Мазырскім тактычных напрамках. Аб гэтым заявіў журналістам міністр абароны Віктар Хрэнін, перадае БелТА.
«Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі аддаў указанні на ўзмацненне групоўкі войскаў на Гомельскім і Мазырскім тактычных напрамках», — сказаў Віктар Хрэнін.
«Мы расцэньваем гэта як правакацыю ў дачыненні да Рэспублікі Беларусь, — сказаў Віктар Хрэнін. — Улічваючы абстаноўку, якая складваецца ва Украіне, а таксама ў Курскай вобласці Расіі, галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі аддаў указанні на ўзмацненне групоўкі войскаў на Гомельскім і Мазырскім тактычных кірунках з мэтай рэагавання на любыя магчымыя правакацыі».
Як паведамлялася, дзяжурнымі сіламі па супрацьпаветранай абароне 9 жніўня выяўленыя неапазнаныя паветраныя аб’екты, якія рухаліся з тэрыторыі Украіны ў напрамку Рэспублікі Беларусь. У мэтах своечасовага спынення магчымага парушэння дзяржаўнай мяжы ў паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь ва ўстаноўленыя тэрміны былі прыведзены ў гатоўнасць № 1 прызначаныя сілы і сродкі. Пасля перасячэння дзяржаўнай мяжы паветраныя цэлі былі класіфікаваны як беспілотныя лятальныя апараты і аддадзеная каманда на іх знішчэнне.
Фота: “Ваяр”
Першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама — пра сям'ю, любоў да Радзімы і бацькоўскія ўрокі.
Пазыковыя сродкі зноў у пашане, бо рубель стабілізаваўся і заробкі растуць.