Вы тут

У Кітаі значна ўзраслі продажы легкавых NEV-аўтамабіляў


Продажы легкавых аўтамабіляў на новых крыніцах энергіі (NEV) у Кітаі прадэманстравалі імклівы рост у ліпені. Пра гэта сведчаць дадзеныя Кітайскай асацыяцыі легкавых аўтамабіляў (CPCA), перадае «Сіньхуа».

За мінулы месяц продажы легкавых NEV-аўтамабіляў у краіне склалі каля 878 тысяч машын, павялічыўшыся на 36,9 працэнта ў гадавым параўнанні. Акрамя таго, у ліпені Кітай экспартаваў каля 92 тысяч легкавых NEV-аўтамабіляў, што на 1,3 працэнта больш і на 18,2 працэнта больш у параўнанні з папярэднім месяцам. NEV-аўтамабілі склалі 24,5 працэнта ад сукупнага кітайскага экспарту легкавых аўтамабіляў.

Як адзначылі ў асацыяцыі, усё больш і больш марак NEV-аўтамабіляў кітайскай вытворчасці экспартуецца, і іх пазнавальнасць за мяжой працягвае расці. Па меркаванні экспертаў, нягледзячы на пэўныя знешнія перашкоды ў апошні час, перспектывы экспартнага рынка NEV-аўтамабіляў застаюцца шматабяцальнымі.
 
Доля продажаў NEV-аўтамабіляў у агульным аб’ёме рэалізацыі аўтатранспартных сродкаў у Кітаі ў ліпені склала 51,1 працэнта, што на 15 працэнтных пункта больш, чым за аналагічны леташні перыяд. Такі імклівы рост асацыяцыя тлумачыць галоўным чынам наяўнасцю ў краіне магутнага апрацоўваючага сектара і вытворчых ланцужкоў, а таксама развіццём прадукцыйных сіл новай якасці.
 
У ліпені кітайскі экспарт легкавых аўтамабіляў дасягнуў 376 тысяч машын, што на 20 працэнтаў больш у гадавым вылічэнні, і застаўся на стабільным узроўні ў параўнанні з папярэднім месяцам. У той жа час, рознічныя продажы легкавікоў у Кітаі склалі 1,72 мільёна аўто, знізіўшыся на 2,8 працэнта ў гадавым параўнанні.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч

Культура

Радміла Рыбакова: «Важна заставацца чалавекам»

Радміла Рыбакова: «Важна заставацца чалавекам»

Аб сваёй рэалізацыі, рабоце і удзеле ў праекце «Звёздный путь» спявачка распавяла ў інтэрв’ю.